Архіў рубрыкі 'Беларусь - Эўропа'

НАШ ДЭМАРШ МАНДЭЛЬСОНУ

21.06.2007 23:19

Улады РБ рыхтуюць новы наступ на прафсаюзы

З 21 чэрвеня Беларусь губляе права на гандлёвыя льготы пры экспарце тавараў у краіны Эўразьвязу. Камісар ЭЗ у справах гандлю Пэтэр Мандэльсон патлумачыў рашэньне тым, што «Беларусь ігнаруе стандарты Міжнароднай арганізацыі працы». Паводле ягоных словаў, пасьля выключэньня Беларусі з сыстэмы прэфэрэнцыяў на нашу краіну будуць распаўсюджвацца стандартныя імпартныя мыты, якія на 3 % вышэй за льготныя.

Выключэньне Беларусі з АСП закране прыкладна 10 % беларускага экспарту ў ЭЗ. Да самага апошняга часу афіцыйны Менск рабіў выгляд, што нічога надзвычайнага не адбываецца. Апошняе рашэньне ЭЗ улады РБ публічна праігнаравалі, як “не заўважылі” дагэтуль і рашэньня Міжнароднай арганізацыі працы ўлучыць Беларусь у так званы “спэцпараграф”, што дало падставу пазбавіць краіну прэфэрэнцыяў. Прадстаўнік МЗС Беларусі нават гаварыў пра посьпехі афіцыйнай дэлегацыі Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускай на канфэрэнцыі ў Жэнэве, дзе ўдалося, нібыта, паразумецца з МАП ва ўсіх пытаньнях і раскрыць “новыя далягляды” ў міжнародным супрацоўніцтве.

Аб тым, як выглядае сытуацыя насамрэч — у артыкуле нашага карэспандэнта. (more…)

НЯВЫВУЧАНЫ ПАРАГРАФ

14.06.2007 21:21

Як улады РБ самі сябе абдурылі

30 траўня ў Жэнэве пачала работу Міжнародная канфэрэнцыя працы. Больш як 3000 прадстаўнікоў урадаў, наёмных работнікаў і працадаўцаў з 180 краінаў сьвету ўдзельнічаюць у гэтай канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Да 15 чэрвеня дэлегаты павінны абмеркаваць пытаньні, зьвязаныя з забесьпячэньнем годных умоваў працы, праблемы прымусовай працы, дзіцячай працы ў сельскай гаспадарцы, забесьпячэньня роўных правоў на рабоце і ўстойлівага разьвіцьця прадпрыемстваў. Чарговым разам на канфэрэнцыі адной з найбольш уплывовых міжнародных арганізацыяў абмяркоўваецца і пытаньне Беларусі. Размова ідзе пра парушэньне правоў прафсаюзаў. (more…)

ДЭМАНТАЖ ЭПОХІ

10.05.2007 17:36

УЛАДЫ РБ АБАРАНЯЮЦЬ САВЕЦКІЯ МІТЫ

Сярод тых, хто загінуў пры вызваленьні Эстоніі ад гітлераўскіх войскаў, былі беларусы. А таксама расейцы, украінцы, таджыкі, габрэі, эстонцы, нават немцы. Але гэты хрэстаматыйны факт савецкай гісторыі крамлёўскія прапагандысты сёньня ня згадваюць. Перанос бронзавага салдата з цэнтру Таліна на вайсковыя могілкі вэтэраны вайны, палітыкі, чыноўнікі розных рангаў у Маскве называюць абразай расейскага народу, зьнявагай іхнага патрыятызму. (more…)

БЕЛАРУСЬ МОЖА ЗАСТАЦЦА БЕЗ ПРЭМІЯЛЬНЫХ

15.12.2006 11:12

Беларусь - Эўропа

19-20 сьнежня сталыя прадстаўнікі краінаў Рады Эўропы разгледзяць справу аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых ільготаў, якімі яна карыстаецца ў рамках Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў (ГСП). Беларусь можа пазбавіцца прэфэрэнцыяў, атрыманых раней ад Эўразьвязу. У выніку гэта будзе каштаваць беларускай эканоміцы стратаў у памеры каля 300 мільёнаў эўра ў год. Пастанова пра выключэньне  Беларусі з ГСП раней была прынятая рабочай групай экспэртаў ЭС. (more…)