ЦІ ПРЫМУСЯЦЬ НАС ВЯРНУЦЦА Ў БЫЛУЮ ІМПЭРЫЮ?
13.12.2007 23:22Уладзімір Арлоў, пісьменьнік:
“ВЯРТАНЬНЕ НЕМАГЧЫМАЕ”
Вяртаньне ў былую імпэрыю немагчымае, бо вырасла пакаленьне людзей, якое з гэтым ніколі не пагодзіцца. (more…)
СВАБОДАБеларуская газета
|
Вы знаходзицеся на старам сайце газеты Свабода. Запрашаем Вас на галоўную старонку нашага новага сайта. Каб перайсцi на галоўную старонку старой версii, калi ласка, нацiснiце тут. |
Уладзімір Арлоў, пісьменьнік:
“ВЯРТАНЬНЕ НЕМАГЧЫМАЕ”
Вяртаньне ў былую імпэрыю немагчымае, бо вырасла пакаленьне людзей, якое з гэтым ніколі не пагодзіцца. (more…)
Аляксандар Дабравольскі, Аб’яднаная грамадзянская партыя:
“ГЭТА ЎСЁ НАГАДВАЕ БЕЛАРУСЬ”
Пераможцы былі вядомыя адразу. І ўлада зрабіла ўсё, каб тыя людзі, якіх яна ня можа выкарыстаць, наогул ня трапілі ў Дзяржаўную думу. Большае значэньне тут мае ня вынік выбараў, які быў вядомы, а сам характар выбарчай кампаніі. Гэтая кампанія вельмі мала нагадвала выбары. Людзей арыштоўвалі, не давалі распаўсюджваць агітацыйную прадукцыю. Гэта ўсё нагадвае Беларусь. І ў нас, і ў Расеі ўлада мае за мэту не зрабіць нешта добрае для краіны, а захаваць уладу. Крыўдна, што ў Расеі, якая зьяўляецца для нас вялікім суседам, у Думе няма ніводнага прадстаўніка, зь якім можна было б нармальна гаварыць. (more…)
Зьміцер Бандарэнка, праваабаронца:
“ДАКЛАДНАГА ПЛЯНУ ПАКУЛЬ НЯМА”
Перамены ў грамадзтве непазьбежныя. І гэта адчувае нават сам Лукашэнка. Безумоўна, гэта абумоўлена эканамічнымі праблемамі. Складаецца рэвалюцыйная сытуацыя, калі вярхі ня могуць кіраваць па-старому. Таму йдзе пошук нейкіх варыянтаў. У адрозьненьне ад РФ, дзе “Единая Россия” – правераны шлях, тут ідзе пошук. Але Лукашэнка баіцца ствараць партыю ўлады. Таму нешта робіцца, але ніхто ня можа зразумець, зь якой мэтай. Лукашэнка прызвычаіўся кіраваць самастойна, а тут трэба рабіць нейкі перадзел улады, перадачу функцыяў, а гэтага вельмі ня хочацца. Пад ціскам абставінаў ён вымушаны ісьці на нейкія зьмены. Але дакладнага пляну пакуль няма. (more…)
Алесь Міхалевіч, палітык:
“АРГАНІЗОЎВАЎ БЫ ЖЫЦЬЦЁ ДЛЯ СЯБЕ”
Трэба ўдзельнічаць у працы розных грамадзкіх арганізацыяў. У тым ліку, незарэгістраваных – такіх, як “Малады фронт” ці “Задзіночаньне беларускіх студэнтаў”. Альбо ў палітычных партыях – такіх, як БНФ, ці ў “Руху за Свабоду”. Трэба дзейнічаць. Напрыклад, выдаваць сваю мясцовую газэту і распаўсюджваць яе. Праводзіць розныя культурніцкія імпрэзы. Праводзіць выставы, канцэрты, бардаўскія “кватэрнікі”. Арганізоўваць жыцьцё для сябе – нармальнае, незалежнае ад улады. (more…)
Апытаньне тыдня
Павал Севярынец, лідэр “Маладога Фронту”:
“У ПЕРШУЮ ЧАРГУ, ПАКАЯЎСЯ Б”
Пакаяўся б, у першую чаргу. Потым, відаць, перадаў бы ўладу падчас дэмакратычных выбараў. Ну і, можа быць, напісаў мэмуары. А калі, шчыра пакаяўшыся, ён выйграе выбары, калі пачне праводзіць пераўтварэньні дэмакратычнага кшталту, калі сапраўдную беларусізацыю правядзе, калі хрысьціянскую палітыку будзе весьці… Ну, дык тады нам ня будзе пра што марыць, што называецца. Такое таксама, лічу, магчыма. (more…)
Апытаньне тыдня
Уладзімер Колас, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі:
“ТРЭБА ПРАЦАВАЦЬ НАД ВЫНІКОВАСЬЦЮ”
Можа, яшчэ ня позна піць баржом, але гэтае пытаньне трэба было задаваць значна раней. БНФ – гэта ўвасабленьне нашай апазыцыі. Трэба працаваць над выніковасьцю сваіх дзеяньняў. І адмаўляцца ад заганнай традыцыі сьпісваць усе свае паразы й недахопы на рэжым. Пра гэта я казаў даўно. Гэта было прычынай майго выхаду з БНФ, на вялікі жаль. Але гэтая праблема застаецца. Занадта мы разьняволіліся ў сытуацыі, калі што ні рабі – ўсё роўна ты будзеш добры, таму што ты дэмакрат і размаўляеш па-беларуску. А калі нешта не атрымалася, дык не з-за таго, што ты недапрацаваў, не валодаеш пэўнымі якасьцямі, а таму, што не далі, не дазволілі і гэтак далей. Па-другое, патрэбна ратацыя, трэба рыхтаваць зьмену, трэба “абрастаць” людзьмі, а не адштурхоўваць іх ад сябе сваёй неталерантнасьцю і нецярпімасьцю. Хаця, зь іншага боку, канечне, я аддаю належнае цяперашнім лідэрам. З боку крытыкаваць заўжды лягчэй. (more…)
Юры Хашчавацкі, кінарэжысэр:
“БУДУЦЬ РАДАВАЦЦА, ШТО ВЫЗВАЛІЛІСЯ”
Я думаю, стагодзьдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 2017-м годзе будзе адзначана ўсенароднай радасьцю, танцамі і сьпевамі, што нарэшце ўсё гэта скончылася. З адыходам нашага першага і, спадзяюся, апошняга прэзыдэнта. Пасьля чаго ніякіх тут дыктатараў больш ня будзе. Савецкай улады тут ня будзе, нарэшце. Бальшавізму тут ня будзе. Я думаю, што да таго моманту краіна стане на нармальны шлях разьвіцьця. (more…)
Генадзь Бураўкін, паэт:
“ЯГО СЭРЦА НЯ ВЫТРЫМАЛА Б”
Якуб Колас – геній. А гаварыць за генія нават генію не дазваляецца.А па-другое, Колас жыў у настолькі іншы час – і па атмасфэры ў грамадзтве, і па народу, што мне цяжка меркаваць. Я зараз, думаючы над адказам, успамінаю апошнія дні Канстанціна Міхайлавіча, апошні яго вельмі сур’ёзны крок, які, на жаль, мне здаецца, народ наш да гэтага часу не зразумеў. Я маю на ўвазе тое, што перад сваёй сьмерцю ён аднёс пісьмо ў ЦК КПБ аб становішчы зь беларускай мовай. Ня ведаю, ці напісаў бы Якуб Колас у наш час яшчэ адно пісьмо, але тое, што ў душы яго была б гаркота ад таго, што робіцца зь яго роднай мовай, якой ён служыў, зь якой увайшоў у сусьветную літаратуру, на якой напісаў свае геніяльныя творы… Я думаю, сэрца яго ня вытрымала б. (more…)