Архіў рубрыкі 'Аналітыка'

І АПОШНІЯ МОГУЦЬ СТАЦЬ ПЕРШЫМІ

18.10.2007 12:05

Беларусі трэба браць прыклад з Бэніна

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў”, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Францыі, апублікавала штогадовы рэйтынг свабоды прэсы ў сьвеце. У адрозьненьне ад іншых рэйтынгаў, у якіх ацэньваюцца сацыяльна-эканамічны стан грамадзтва, узровень карупцыі, альбо, напрыклад, “узровень шчасьця”, у галіне свабоды прэсы ёсьць зразумелыя і аб’ектыўныя паказчыкі. Тут улічваюцца выпадкі цэнзуры, закрыцьця СМІ, затрыманьні і забойствы журналістаў, факты звальненьня або ціску на іх з боку дзяржавы ў розных краінах. Расповеды пра тое, што ў кіёсках Саюздруку ў Беларусі можна бачыць дзясяткі найменаваньняў газэт, замежных рэпартэраў не кранаюць. (more…)

КАНЕЦ ЗАСТОЮ?

4.10.2007 10:55

У Беларусі зьявіліся прыкметы рэформаў

Афіцыйныя СМІ больш не называюць прыватных гандляроў “вашывымі блохамі”. На тэлебачаньні гаворка вядзецца пра нежаданьне ўчорашніх “тарбэшнікаў” рэфармаваць і разьвіваць свой уласны бізнэс. Калгасы перасталі быць “сьвятарнай каровай” рэжыму. Адсталым гаспадаркам будзе адмоўлена ў датацыях. Савецкая сыстэма льготаў, што пакрывала сабою палову насельніцтва краіны, рэарганізуецца ў сыстэму адраснай падтрымкі. Дзяржаўныя чыноўнікі загаварылі пра дыскрымінацыю роднай мовы… (more…)

УСЕБЕЛАРУСКАЯ ПАТЭЛЬНЯ

13.09.2007 23:32

Катастрофа, якая заўсёды побач з табой

Вакол пабудовы АЭС у Беларусі разгортваецца барацьба. Адныя чыноўнікі заклікаюць узьвесьці атамную электрастанцыю як мага хутчэй, іншыя, наадварот, раяць не сьпяшацца. (more…)

ГАНС ВЯЛІКІ І ГАНС МАЛЫ

30.08.2007 17:11

Ці перажыве беларуская мова яшчэ адзін правапіс?

Гісторыя гэтай праблемы такая. Напачатку мінулага стагодзьдзя беларуская мова ня мела свайго правапіснага нарматыву. І тады рэдакцыя газэты “Наша Ніва” даручыла маладому навукоўцу Браніславу Тарашкевічу ўнармаваць правапіс. Тарашкевіч задачу выканаў, і ўся Беларусь пісала па-беларуску аднолькава да 1933 году. У 1933-м адбыўся раскол. Саўнаркам БССР правёў “моўную рэформу”, якая мела жорсткі рэпрэсіўны і русіфікатарскі характар. Ставілася задача “спрашчэньня” беларускага правапісу і “набліжэньня” яго да расейскага. У выніку большасьць вучоных-мовазнаўцаў была расстраляная ці сасланая ў ГУЛАГ, а саму беларускую мову сталі называць “грубай” (дзіва што, на пісьме больш не перадавалася мяккасьць жывых беларускіх гукаў). З гэтага часу ўсталяваліся два правапісы, якія сёньня называюць “тарашкевіцай” і “наркамаўкай”. Першым правапісам да ўзьяднаньня 1939 году пісала Заходняя Беларусь, пасьля – эміграцыя, а з 1980-х гадоў – практычна ўсе новыя выданьні дэмакратычнага кірунку. Другім — карысталася ўсё дзяржаўнае і афіцыйнае: улада, сыстэма адукацыі, СМІ і выдавецтвы.
(more…)

ГАРОТА

10.08.2007 09:32

Яшчэ зусім нядаўна можна было не сумнявацца, што пераважная большасьць упэўнена адкажа на гэтае пытаньне – прэзыдэнт Лукашэнка. Газавы канфлікт з Расеяй на пачатку году, здавалася, толькі ўмацаваў гэтае меркаваньне. Тады канфлікт нагадваў, хутчэй, нейкае палітычнае шоў, дэманстрацыю мускулаў і магчымасьцяў з абодвух бакоў. Лукашэнка толькі ўмацаваў свой імідж барацьбіта за незалежнасьць краіны. (more…)

1937 год

12.07.2007 17:26

Ці ён быў ці яшчэ будзе?

Сёлета мы адзначаем 70-годзьдзе… 70-годзьдзе чаго? Сталінскае дыктатуры? Але Сталін дасягнуў найвышэйшай улады яшчэ на пачатку 1930-х, раней за Гітлера. Семдзесят гадоў ад славутага травеньскага працэсу “чырвоных камандармаў” — Тухачэўскага, Убарэвіча, Якіра?…Усіх іх расстралялі адразу пасьля “суду” як нямецкіх шпіёнаў, здраднікаў сацыялістычнай радзімы. Але гэта быў усяго толькі эпізод. (more…)

Задачы на «мёртвы сэзон»

31.05.2007 09:45

выпрацаваў Кангрэс дэмакратычных сіл

Сымбалічна, што этапны для беларускай апазыцыі Кангрэс дэмакратычных сілаў адбыўся ня перад нейкай палітычнай кампаніяй, а напярэдадні «мёртвага сэзону». Быццам палітыкі й насамрэч сабраліся ўвасабляць сваю «малую канстытуцыю» ды іншыя праграмныя дакумэнты на дачных градах ці на пясках Анталіі. (more…)

“Форс-мажор” яшчэ наперадзе?

26.01.2007 09:09

Грамадзтва

У студзені за камунальныя паслугі нам давядзецца плаціць на 9-10% больш, чым у сьнежні. І на 20-22% больш у параўнаньні са студзенем 2006 году. Паводле міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, з 1-га студзеня тарыфы на газ і электрычнасьць узьнятыя на 20%, на цеплавую энэргію – на 12%. А яшчэ павысіліся кошты на тэхабслугоўваньне (25%), ваду і каналізацыю (12,7%), вываз сьмецьця (10%) і г.д.
(more…)