Архіў рубрыкі 'Агляд TV'

Апакаліпсіс зараз

15.02.2007 18:24

Агляд TV

Днямі знаёмая тэлеглядачка паведаміла, што Жырыноўскі яе расчараваў.

Калі цяперашні віцэ-сьпікер расейскай Думы ўсхваляў з экранаў тэлебачаньня расейскі імпэрыялізм і мілітарызм, калі ён бэсьціў прэзыдэнта ЗША Буша й эўрапейскіх лідэраў, кіраўнікоў Грузіі, Украіны, Малдовы, а таксама народы гэтых краінаў, калі ён кляўся ў любові да Садама Хусэйна, калі крывадушна ліў п’яныя сьлёзы над магілай забітай дэпутаткі Старавойтавай, якую “прадалі дэмакраты” – усё гэта не выклікала ў маёй знаёмай рэзкіх пярэчаньняў. (more…)

Геранёны: гісторыя каханьня

9.02.2007 11:14

альбо Што прагледзеў у сваім падарожжы дылетант?

Агляд TV

Прыблізна год таму перадача “Падарожжы дылетанта” была зьнятая з этэру на 1-м канале БТ. Матывацыя дырэкцыі праграм была звычайная – перадача нецікавая, аднастайная паводле формы й зьместу. Насамрэч, гэта была адзіная перадача, якая на беларускай мове распавядала пра гісторыю беларускіх гарадоў і мястэчак. І прыхільнікаў у яе было шмат. Аб гэтым сьведчыць хаця б той факт, што спроба закрыць перадачу выклікала скандал у недзяржаўнай прэсе. Пра гэта шмат пісалася і ў інтэрнэце. Дарэчы, зусім нядаўна да гэтай тэмы зноў вярнуліся наведнікі ЖЖ (жывога журналу) Minsk_by. (more…)

Хто зь іх першы?

3.02.2007 17:16

БТ патрапіла ва уласную пастку
Агляд TV

Дальбог, ня хочацца пісаць пра “палітыку” і АТН. Хацелася б, наадварот, пісаць на больш прыемныя тэмы – напрыклад, пра перадачу “Новыя вандраваньні дылетанта”. Гэтая перадача пра гісторыю беларускіх гарадоў і мястэчак, нягледзячы ні на што, працягвае выходзіць на СТВ. (more…)

Акенца ў Эўропу

26.01.2007 09:01

Агляд TV

Сталіцу Беларусі днямі наведаў старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн. Гэта быў першы візыт эўрапейскага чыноўніка высокага рангу з таго часу, як Эўразьвяз увёў забарону на ўезд для Лукашэнкі й некаторых яго чыноўнікаў. Сустрэўшыся з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі, ван дэр Ліндэн усумніўся ў тым, што ў Беларусі ёсьць палітвязьні (паколькі гэта адмаўляюць улады РБ) і выказаў меркаваньне, што беларускія сродкі масавай інфармацыі свабодныя. (more…)

Абое рабое

19.01.2007 09:24

альбо сам сабе Савецкі Саюз

Агляд TV

Рызыкну выказаць меркаваньне, што ў першыя два тыдні новага году рэйтынг 1-га каналу Беларускага тэлебачаньня дасягнуў нечуваных вяршыняў. Глядзець навіны на БТ у гэтыя дні было цікавей, чым “Вуліцы разьбітых ліхтароў”, “Сакрэтныя матэрыялы” і ўсе астатнія тэлесэрыялы, разам узятыя. (more…)

Адзінства супрацьлегласьцяў

11.01.2007 22:35

Агляд TV

8-га студзеня адбылося ўрачыстае ўручэньне прэміі “За духоўнае адраджэньне”. Уручалі прэміі сумесна яе фундатары – дзяржава ў асобе Аляксандра Лукашэнкі й царква ў асобе Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта. Цырымонія трансьлявалася на 1-м канале дзяржаўнага беларускага тэлебачаньня адразу пасьля “Панарамы”, наскрозь прасякнутай духам гандлёвай вайны з Расеяй. Духам, прабачце за таўталёгію, далёка не міралюбным.   (more…)

Шчаўкунчык

4.01.2007 20:59

Страшная казка са шчасьлівым канцом

Агляд TV

Напярэдадні Новага году пранеслася чутка: ў ноч на 1-га студзеня будуць адлучаныя ўсе расейскія тэлеканалы! На фоне інфармацыйнай “газавай вайны”, якая ня жартам разгарэлася ў этэры ў апошнія сьнежаньскія дні, тэлегледачы ў Менску чуткам адразу паверылі. Афіцыйны прадстаўнік “Газпрома” Купрыянаў у нейкі момант пачаў нават у валёнках выступаць перад тэлекамэрамі, каб пагрозы расейскага канцэрну наконт магчымага адключэньня газу падаваліся беларускім гледачам яшчэ больш злавеснымі.
(more…)

БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ!

22.12.2006 00:22

“ОБЩЕНАЦИОНАЛЬНОЕ ТЕЛЕВИДЕНИЕ” ЗАСТАЛОСЯ НАСКРОЗЬ САВЕЦКІМ

Агляд TV

100-гадовы юбілей Брэжнева шырока асьвятляўся на ўсіх тэлеканалах. У сувязі з гэтым успамінаецца анэкдот брэжнеўскай эпохі. “Тата! — пытаецца ў савецкага палкоўніка КГБ сын-школьнік, – Дык ці быў 1937-ы год у гісторыі нашай краіны? – Не, сынку, ня быў. Але будзе”. (more…)