Архіў рубрыкі 'Агляд TV'

Каму “БЕЛКА”, каму – “БЕЛСАТ”

12.04.2007 15:58

Ці ўдасца прарубіць новае “акно ў Эўропу”?

Адзін, два, тры, чатыры, пяць… Усё, беларускія тэлеканалы скончыліся. Застаўся толькі тэлеканал “Мір” (пра яго будзе асобная гаворка) ды расейскія каналы, пісаць пра якія не выпадае. Але ёсьць яшчэ надзея ў беларускага гледача! Увосень абяцае пачаць трансьляцыі з Польшчы спадарожнікавы канал “БЕЛСАТ”. (more…)

Тэлебачаньне бязь піва – грошы на вецер

6.04.2007 09:54

Агляд TV

Пагаворым пра тое, чаго нармальны глядач ня любіць больш за ўсё. Не, не пра праграму “Панарама”, ці “Ў цэнтры ўвагі”. Пра тэлерэкляму. Канечне, і мне, і вам даводзілася бачыць, як пэнсіянэры, гледзячы на рэкляму якіх-небудзь тампонаў з крылцамі падчас любімага сэрыялу, плююцца, але ж канал не пераключаюць. Бо ведаюць, што ўбачаць на іншых нешта падобнае. (more…)

Агент 25-03 на экране

30.03.2007 07:22

Ці варта апраўдваць “сэксотаў”?

Падрабязна апісваць, як беларускія дзяржаўныя каналы падавалі дэманстрацыю 25 сакавіка, дальбог, ня варта. Калі паказвалі саміх дэманстрантаў, дык такім чынам, каб у кадры было відаць чалавек пяць-дзесяць, ня больш, і каб ніводнага сьцяга ці транспаранта. Калі паказвалі замежнага фотакарэспандэнта, дык акурат у той момант, калі той пазяхаў (маўляў, вось як сумна было). Калі гаварылі пра мітынг ля Акадэміі навук, дык паказвалі адно толькі пустыя пляшкі з-пад мінэралкі ды недакуркі. (more…)

Народжаныя ў СССР

23.03.2007 09:11

альбо Цэнзар у гасьцях у рэжысэраў

Вось ужо некалькі год у беларускі тэлеэтэр (цяпер на канале СТВ) выходзіць перадача “Народжаныя ў СССР”, якую робяць браты Пінігіны – Іван і Мікалай. Іван займаецца тэлебачаньнем. Старэйшы, Мікалай – вядомы тэатральны рэжысэр. На сцэне акадэмічнага Купалаўскага тэатра ідуць ягоныя спэктаклі “Сымон Музыка” паводле паэмы Якуба Коласа і “Тутэйшыя”  паводле Купалаўскай п’есы (прынамсі, пастаноўка захоўвалася ў рэпэртуары тэатра да апошняга часу). На абодва спэктаклі дастаць білеты немагчыма. (more…)

Мы мірныя людзі

15.03.2007 17:34

альбо Пераможцы едуць за мяжу

На тэлеканале “Лад” у нядзелю апоўдні ідуць запар дзьве беларускамоўныя праграмы – “Гаспадар” і “Слова пісьменьніка”. Абедзьве пакідаюць досыць супярэчлівае ўражаньне. Прынамсі, калі гаварыць пра тыя, што выйшлі ў этэр на мінулым тыдні. (more…)

Касьцюшка на БТ

8.03.2007 12:53

альбо 200 гадоў без прызнаньня на Радзіме

Ужо сама прэм’ера чатырохсэрыйнага фільма пра Тадэвуша Касьцюшку на 1-м канале Беларускага тэлебачаньня на мінулым тыдні ёсьць фактам незвычайным. А калі ўлічыць, што гэтай выключнай асобе ў гісторыі Беларусі чатыры вечары запар вылучаліся паўгадзіны этэру, ды яшчэ ў так званы прайм-тайм – адразу пасьля праграмы “Панарама”, міжволі падумаеш, што на дзяржаўным тэлебачаньні пачалі адбывацца нейкія зрухі. (more…)

Хто адкажа за “Казлабродзкую”?

1.03.2007 12:57

Менчукі й народная тапаніміка

Агляд TV

Не хацелася б тыднёвы тэлеагляд ператвараць у агляд перадачы “Акно ў Эўропу” на канале RTVI. Але сюжэт, якім пачынаўся апошні выпуск гэтай перадачы, нельга абысьці ўвагай. Прысьвечаны ён быў адмове Мілінкевіча ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмакратычных сіл. У якасьці адзінага экспэрта выступаў вядомы ў Беларусі сацыёляг, прафэсар Алег Манаеў. Ён назваў гэты крок Мілінкевіча памылковым і адназначна адмоўным як з гледзішча апазыцыі, гэтак і Захаду. (more…)

Цырк на дроце

22.02.2007 11:45

Пра палітвязьняў і тэлевядоўцаў

Агляд TV

“Акно ў Эўропу” на канале RTVI, пра якое мне ўжо даводзілася пісаць, далёка ня ў кожным выпуску згадвае Беларусь. А калі згадвае, дык неяк абстрактна, у агульным выглядзе. У асноўным – цераз прызму дачыненьняў ЭЗ і Расеі. (more…)