Архіў рубрыкі 'Агляд TV'

НАСУСТРАЧ СЛАЎНАЙ ДАЦЕ

13.12.2007 22:48

ОНТ выпусьціла Кароткі курс гісторыі СССР

10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, пачало вяшчаньне на Беларусь спадарожнікавае тэлебачаньне “БелСат”. Пакуль што беларускамоўнае вяшчаньне на спадарожніку “Астра” займае тры гадзіны на дзень. Гадзінная праграма пачынаецца ў 18.00 менскага часу і потым двойчы паўтараецца. Асноўныя інфармацыйныя, публіцыстычныя і культурніцкія праграмы наперадзе, таму варта пакуль што з ацэнкамі пачакаць. (more…)

АДЗНАЧЫЛІСЯ

8.11.2007 17:03

Роднае слова як атракцыён

125-годзьдзе з дня нараджэньня Янкі Купалы Беларускае тэлебачаньне адзначыла дакумэнтальным фільмам, прысьвечаным народнаму паэту, і савецкай кінакамэдыяй на расейскай мове “Пасьля кірмашу” паводле матываў “Паўлінкі”.

3-га лістапада, у 125-ю гадавіну нараджэньня народнага паэта Якуба Коласа, БТ увогуле абышлося бязь фільмаў і адмысловых перадач на тэму юбілея клясыка.

Аднак стваральнікі штодзённай інфармацыйна-забаўляльнай праграмы “Добрай раніцы, Беларусь” у той суботні дзень знайшлі, як ім падалося, добрае выйсьце са становішча. (more…)

КВАДРАТУРА КОЛА

28.09.2007 09:47

АЛЬБО НАВОШТА RTVI ЎЗЯЛОСЯ ЗА “ЯЙКАКВАДРАТЫ”?

Пра гісторыю зь “яйкаквадратамі” за апошні час паведамілі, бадай, усе СМІ, якія маюць дачыненьне да Беларусі – залежныя й незалежныя. Але для нашых чытачоў нагадаю ў скароце сутнасьць справы. У 1992-м годзе ў Менску адбылася мастацкая выстава, на якой упершыню быў прадстаўлены праект пад назвай “Яйкаквадраты”. Аўтары ідэі – вядомы беларускі паэт Алесь Разанаў (многія калі не чыталі, дык чулі пра ягоныя вершы-квантэмы) і мастак Віктар Маркавец. Як тады тлумачыў Разанаў, папярэднікамі графічных работ у рамках праекту можна лічыць “супрэматычныя квадраты” Казіміра Малевіча, знакамітага мастака-авангардыста, які доўгі час жыў у Віцебску. Але разам з тым, на думку паэта, гэты вобраз – белае яйка на чырвоным фоне альбо наадварот, чырвонае на белым – адпавядае нацыянальным традыцыям беларусаў, іх “духоўнаму космасу”. (more…)

ХТО БАІЦЦА АЛЕСЯ АДАМОВІЧА?

7.09.2007 08:08

На тэлебачаньні ня хочуць прамаўляць яго імя

Шчыра кажучы, гэтыя нататкі трэба было б надрукаваць пад рубрыкай “Чаго не паказвае БТ”. Мне, праўда, дагэтуль не даводзілася асуджаць аўтараў якіх бы там ні было праграм за тое, чаго ў іх не хапае. У крытыкаў гэта наогул лічыцца дурным тонам. Крытыкуй тое, што ты бачыш – як, кепска ці добра зробленыя перадача, фільм, спэктакль і г.д., а не шкадуй, што ў іх няма таго, чаго б ты хацеў. (more…)

НОВАЯ КАНСЬПІРАЛЁГІЯ

24.08.2007 12:43

альбо ЧАС НАДЗЯВАЦЬ ШАПАЧКІ З ФОЛЬГІ

На мінулым тыдні 1-ы канал БТ паказаў новую перадачу пад назвай “Сетевые войны”. Дакладна перакласьці гэтую назву на беларускую мову (перадача, натуральна, выйшла па-расейску) не бяруся. Ведаю, што выхаду яе ў этэр чакалі многія. Напэўна, думалі, мяркуючы з назвы, што перадача прысьвечаная тэме інтэрнэту. (Інтэрнэт, у перакладзе з ангельскай, уласна кажучы, азначае “сусьветнае сеціва”.) Спадзяваліся з дапамогай БТ даведацца, чым канкрэтна не падабаецца ўладам інтэрнэт, які Лукашэнка нядаўна заклікаў “вычысьціць”. І які такі “апазыцыйны партал”, у прыватнасьці, меў ён на ўвазе, калі гаварыў, што яго наведваюць штодня паўмільёна чалавек. (more…)

ІНФАРМАЦЫЙНЫ КРАСВОРД

31.05.2007 09:17

АЛЬБО ПАД ЗЯЛЁНЫМ СЬЦЯГАМ ІСЛАМА

Не пасьпеў я скрытыкаваць канал Euronews за тое, што ён мала ўвагі надае Беларусі, як на пачатку тыдня ў выпуску навінаў на канале зьявіўся сюжэт, прысьвечаны Кангрэсу дэмсіл у Менску. Сюжэт, праўда, атрымаўся своеасаблівы. Думаю, нават грамадзяне РБ, ня кажучы пра жыхароў ЭЗ, нічога з гэтага сюжэту не зразумелі – калі толькі яны самастойна не сачылі за падзеяй праз інтэрнэт. (more…)

NO COMMENT

24.05.2007 12:15

АЛЬБО ТРАНСФАРМАЦЫЯ АДНАГО КАНАЛУ

Пасьля таго, як стала вядома пра плян вяшчаньня спадарожніка Белсат, улады ў розных гарадах Беларусі пачалі змагацца за “зьнешні выгляд будынкаў” і тэхніку бясьпекі. Патрабуюць здымаць “тэлеталеркі” з фасадаў шматкватэрных дамоў, пагражаючы ўладальнікам штрафамі. Уладальнікі талерак супраціўляюцца й шукаюць управу на незаконныя дзеяньні ўладаў. (more…)

МІРНЫЯ ЛЮДЗІ

19.04.2007 15:53

АЛЬБО АБ РОЗНЫМ – ПА-РОЗНАМУ

Нягледзячы на шматлікія заявы аб тым, што СНД вось-вось разваліцца, міждзяржаўная тэлерадыёкампанія “Мір” працягвае існаваньне. І выглядае, вялікіх праблем “Міру” ў бліжэйшай будучыні чакаць не даводзіцца. Таксама, як і штаб-кватэры СНД у Менску. Ніхто дзейнасьцю чыноўнікаў, якія там працуюць, асабліва не цікавіцца. Таму, відаць, і сур’ёзных канфліктаў у выканаўчых органаў Садружнасьці з органамі ўлады Беларусі пакуль не ўзьнікала. (more…)