Архіў рубрыкі 'Агляд радыё'

ПАДМАН ТРЭБА РАСКРЫВАЦЬ

24.08.2007 12:45

альбо Ня крыўдзіце літару “ё”

А 10-й гадзіне вечара я звычайна слухаю перадачу “Начная Свабода”. А тут неяк выпадкова пераключыўся на дыяпазон FM і зьдзівіўся: віленскае радыё “Znad Wilii” рэтрансьлюе “Акно ў Эўропу”. Ня ведаю, зь якога гэта часу, але чамусьці ў ранішняй праграме на частаце 612 кГ яны гэтага не рэклямуюць. А шкада. (more…)

МАРШ У ЭЎРОПУ

16.08.2007 22:08

або Пры чым тут крымінальны шансон?

Апазыцыя дэкляруе лёзунг “Беларусь у Эўропу” і рыхтуе Эўрапейскі марш у Менску 14 кастрычніка. (Праўда, калі мне ня здраджвае памяць, накірунак ад Цэнтральнай плошчы да Нацыянальнай бібліятэкі вядзе ў бок Масквы.) Але фокус у тым, што ўжо даўным-даўно існуе Эўрапейская альбо Заходняя Беларусь. Маю на ўвазе Беласточчыну, Віленшчыну, Дзьвіншчыну. Гэтыя землі, населеныя беларусамі, ужо некалькі гадоў знаходзяцца ў Эўрапейскім зьвязе. Ці скарысталі тамтэйшыя беларусы ўсе выгоды эўрапейскай цывілізацыі? На жаль, гэтая тэма амаль не прысутная ў нашых СМІ. (more…)

ЦЯПЛЕЙ, ЦЯПЛЕЙ…

10.08.2007 09:12

АЛЬБО “ПАРЭШТКІ ДОЎГУ”

У вуснай мове ёсьць такая амаль няўлоўная далікатная асаблівасьць – інтанацыя. На пісьме гэта цяжка перадаць, але паспрабую. (more…)

Не забі!

12.07.2007 17:14

альбо Ці ведае ваша мама?..

4 ліпеня на Радыё Рацыя спадар Будкін рабіў рэпартаж пра сьвяткаваньне Дня незалежнасьці. Уключыў гукавую цытату – прэзыдэнт “правазглашаў” тост “за незавісімасьць”. Потым быў камэнтар: маўляў, тост вельмі добры і пад ім падпішацца кожны беларус, але ці ў той дзень сьвяткуем? (more…)

НЯ ВЕРУ!

5.07.2007 15:36

АЛЬБО  “ЧИСТО ПО-РУССКИ”

На мінулым тыдні на розных станцыях прагучала некалькі сюжэтаў – нібыта на розныя тэмы, але насамрэч усе пра адно. На Эўрарадыё Аляксандра Чалей распавядала пра адзінае тэставаньне. Некалькі чалавек здалі беларускую мову на сто балаў. Журналістка расшукала дзьвюх дзяўчат з тых, што здалі на сто, і ўзяла ў іх інтэрвію. А гаварылі тыя дзяўчаткі… па-расейску. (more…)

ДЗЕ ПАСЛУХАЦЬ КНІГУ?

1.07.2007 17:03

АЛЬБО НЯМА ЖАЎНЕРАМ СПАКОЮ…

18 чэрвеня на Эўрарадыё прагучала вялікае спэцыяльнае інтэрвію брытанскага пасла спадара Бэнэта. Само інтэрвію – рэч  добрая. Дзе яшчэ, як не на Эўрарадыё, паслухаць абазнанага эўрапейскага чалавека? Добра было б, каб гэткія гутаркі з эўрапейскімі людзьмі гучалі штодзень. (more…)

Занадта кароткія хвалі

21.06.2007 23:01

або “Шалёныя слухачы, пішыце нам на адрас…”

У Вільні я слухаю радыётрансьлятар “Балтыйскія хвалі”. Але вось узяў і памяняў чысты этэр радыйных хваляў на рэальны плюскат хваляў Балтыйскага мора. Тут, у Паланзе, частаты 612 кГц не чуваць, таму спрабаваў слухаць наша радыё на кароткіх хвалях. О, гэта незабыўнае ўражаньне! Тут немагчыма проста ўключыць прымач, а самому займацца нейкай іншай справай. Тут трэба ўвесь час сядзець каля яго, а яшчэ лепш – трымаць у руках і лавіць хвалю, як рыбак ловіць рыбку ў моры. Бывае, пашанцуе. (more…)

Дайце народу Канстытуцыю

7.06.2007 22:45

альбо Апэрацыя на кішках

Пачалося лета, сэзон адпачынкаў. Навінаў мала, а радыёэтэр трэба запаўняць. (more…)