Архіў рубрыкі 'Агляд радыё'

ЯК ГЭТА – МОВЫ НЯМА?

18.10.2007 12:10

Альбо Руднік, Капач, Грабар…

На Радыё Свабода Аляксандар Памідораў вядзе музычную праграму. На гэтым тыдні ўзяўся расказаць пра Менскую капэлу, што грае габрэйскую музыку. Файна! Гэта ж таксама наша беларуская музыка. У працяг гэтай тэмы маю да спадара Аляксандра прапанову. На Віленшчыне ёсьць сьпявачка Марыя Крупавес, якая сьпявае песьні на розных мовах – па-польску, беларуску, літоўску, жыдоўску, цыганску. Дык добра было б, каб прагучаў расказ і пра гэтую выдатную сьпявачку, якую мы, беларусы, з гонарам можам таксама назваць нашай беларускай артысткай. І ўвогуле хацелася б, каб на нашых радыёстанцыях не забываліся пра музыку Заходняй Беларусі. Тое-сёе можна пачуць на Рацыі, але хацелася б больш. (more…)

ТРЭБА ЕХАЦЬ У ЛЫНТУПЫ

11.10.2007 14:21

або Не падавайце аджыкі да вінаграду

Агляд радыё

На Радыё Свабода ў перадачы “Вольная студыя” паэт Дранько-Майсюк сказаў з гонарам прыблізна так: “Раней я пісаў сам для сябе. А цяпер я ведаю, што ў мяне ёсьць мае чытачы, якія чакаюць менавіта маіх вершаў і для іх я пішу”. Гэтаксама можа пахваліцца і Радыё Свабода – зь яго праграм выразна відаць, што радыё мае сваіх слухачоў і для іх працуе. (more…)

ЯК ЗАПОЎНІЦЬ ДЭКЛЯРАЦЫЮ?

4.10.2007 09:43

або Не сумуйце па “Русскому радио”

На Эўрарадыё зрабілі добры матэрыял на тэму беларускай мовы і мытных дэклярацыяў. Карэспандэнтка затэлефанавала на мытню й спытала: “Калі я ня ведаю расейскай мовы, як мне запоўніць дэклярацыю?” Мытнік патлумачыў, што беларускіх дэклярацыяў яшчэ няма, але яны хутка будуць. Ужо сёньня ёсьць узор запаўненьня дэклярацыяў па-беларуску. Мытнік ласкава запрасіў сьмела ехаць празь мяжу, абяцаў усяляк дапамагчы запоўніць тыя няшчасныя дэклярацыі. І, самае галоўнае, гаварыў той мытнік па-беларуску. І выходзіла ў яго вельмі добра. Сюжэт гэты закончыўся, і пасьля яго ў этэр пусьцілі песьню… на расейскай мове. Калі б той мытнік гэта чуў, напэўна б абурыўся: “Дык вы там разьбярыцеся на сваім радыё, ці ведаеце вы расейскую мову, ці не?” (more…)

ПРА БЕЛАРУСКУЮ СЬЦІПЛАСЬЦЬ

28.09.2007 10:31

АЛЬБО НЕ ДАЗВОЛЬЦЕ, КАБ НЕХТА НА ВАС ЛЁГ

Агляд радыё

Радыё Свабода спрабуе надаць новае дыханьне перадачы “Званкі слухачоў”. Цяпер штотыдзень будуць выбіраць самы цікавы званок і даваць узнагароду самадзейнаму карэспандэнту. Такім чынам спадзяюцца, відаць, прывабіць больш слухачоў. А я з гэтай нагоды хацеў бы паразважаць пра беларускую сьціпласьць. Чаму нашы людзі мала пішуць, звоняць у рэдакцыю? Вось і я сам да нядаўняга часу толькі слухаў радыё, бурчэў сам сабе пад нос, а ў рэдакцыю ніколі не пісаў. Аж пакуль мяне не ўзялі за рукі й не сказалі – пішы. І вось цяпер пішу, і кажуць, што гэтая пісаніна нялішняя. (more…)

ЧЫМ СПРАВА СКОНЧЫЛАСЯ?

20.09.2007 17:59

АЛЬБО ДЫЯЛЁГ З “НАЧНОЙ СВАБОДАЙ”

На пачатку хачу павіншаваць “Начную Свабоду” з удалай знаходкай – конкурсам “Выйграй кнігу “Свабоды”. Людзі шлюць СМСкі, журналіст тэлефануе пераможцу, і ў этэр ідзе гутарка са слухачом. (more…)

НАШЫЕМ МОРА СЬЦЯГОЎ

13.09.2007 23:05

АЛЬБО ПАСЬВЕДЧАНЬНЕ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

11-га верасьня ў перадачы “Ранішняя Свабода” журналістка Алена Радкевіч абмяркоўвала з Тацянай Процькай, старшынёй Хельсінскага камітэту, апошнія шматлікія суды над удзельнікамі маладзёвых дэмакратычных арганізацыяў. Спадарыня Процька стомленым голасам адзначыла, што ў дзеяньнях улады няма нічога новага, але дасталося й маладым змагарам. Праваабаронца ўсумнілася, што тыя маладзёны маюць якуюсь акрэсьленую мэту сваіх дзеяньняў. (more…)

КУДЫ НЯ ЕДЗЕ ЛУКАШЭНКА

7.09.2007 08:09

АЛЬБО РАСКАЖЫЦЕ ПРА ПОМНІКІ

1 верасьня ў суботу Радыё Свабода, а назаўтра Эўрарадыё ў выпусках навін паведамілі адным сказам: “У Полацку адкрылі помнік Усяславу Чарадзею”. Пазьней Радыё Рацыя ўдакладніла: “Помнік важыць аж чатыры тоны, а Лукашэнка не прыехаў на адкрыцьцё”. І ўсё. (more…)

ПРАЧЫТАЙЦЕ З УСЬМЕШКАЙ

30.08.2007 17:01

альбо Парада з уласнай біяграфіі

Сачу я за творчасьцю адной маладой журналісткі — Насты Ігнатовіч з Эўрарадыё. Працавітая, як пчолка, кожны дзень гучаць яе добрыя рэпартажы й агляды эканамічных навін, але вось адна заўвага. Гучаць гэтыя матэрыялы не як жывая радыйная гутарка, а быццам бы робат начытаў манатонным голасам. Хацелася б трохі эмоцый. Прывяду пару прыкладаў, якія шаноўнай спадарыні Насьце, напэўна, дапамогуць. (more…)