Фэльетон
Адшумелі інтэрнэтныя жарсьці з нагоды візыту некалькіх беларускіх рок-музыкаў у прэзыдэнцкую адміністрацыю. Але праблема засталася, дый не магла не застацца, бо яна вечная. Адносіны “мастак – улада”, “мастак – моцныя гэтага сьвету” ніколі ня будуць вырашаныя канчаткова. Мастак – бы ліяна, можа спарадзіць прыгожыя творы-кветкі, але, каб яны былі бачныя іншым, павінен мець цьвёрдую апору, падтрымку. Не было б Мікелянджэла без Ватыкану і Медзічы, Сурыкава – без Трацякова, і гэтак далей. Ці не найбольш пашэнціла нарвэскаму скульптару Густаву Вігелану, над якім дзяржава ўзяла пажыцьцёвую апеку, дзякуючы якой ён стварыў свой славуты (але, на жаль, невядомы беларусам) Фрогнер-парк у Осла. Але гэта, хутчэй, шчасьлівае выключэньне, чым правіла. А правіла дыктуе больш ці менш балючыя кампрамісы, саступкі аж да поўнага продажу душы д’яблу. І кожны выпадак трэба разглядаць індывідуальна, кожны раз гэта праблема выбару самога мастака, ягонага сумленьня. Ніхто, ні адна асоба збоку ня можа падказаць яму адзіна правільны й маральна бездакорны выбар. (more…)