“СКАСАВАЦЬ ПРЭЗЫДЭНЦКІ ПОСТ”
Альбо ХТО ТАКІ ЛЕЎ САПЕГА?
Агляд друку
Любое інтэрвію, узятае ў любога ўкраінскага палітыка, на старонках беларускага афіцыёзу гучыць, як рэвалюцыйная крамола і верх вальнадумства. Нават гутарка з такім сябрам беларускага рэжыму, як лідэр украінскіх камуністаў. Вось што сказаў Пятро Сіманенка газэце “Рэспубліка”:
“За последнее время объехал практически всю Украину. Люди возмущены этими незаконными, досрочными выборами. Это новое испытание для страны, новые огромные затраты, которые неминуемо обернутся ростом цен, тарифов. Возмущены тем, что уже полгода заблокирован и не работает законодательный орган, не решаются злобо¬дневные для страны вопросы, в том числе социальные. Южане, пострадавшие в этом году от засухи, возмущены, что Кабинет министров не может выполнить свои обещания, так как законодатели «нелегитимны». Вообще, нарастает недовольство положением дел в стране. В то время как половина населения еле сводит концы с концами, стоимость «услуг» главы государства только возрастает. Если президент Кучма в 2004 году обходился бюджету в 524 миллиона гривен в год, то Ющенко — в 860 миллионов гривен (это примерно 170 миллионов долларов). Притчей во языцах стала покупка самолета для президента стоимостью 70 миллионов долларов… Такие траты раздражают людей, у которых не хватает денег даже на то, чтобы купить детям школьные учебники. А таких в стране сотни тысяч. Поэтому идея Компартии — упразднить президентский пост воспринимается позитивно”.
Шаноўны таварыш Сіманенка! Які посьпех мела б Вашая ініцыятыва па ліквідацыі прэзыдэнцкага паста ў нас! Вы, шчасьліўцы, хаця б ведаеце канкрэтныя сумы, у якія Ўкраіне абыходзіцца тое прэзыдэнцтва. Беларусы ж пра іх могуць толькі здагадвацца. І прыведзеныя Вамі лічбы ў нас не гучаць як нешта звышцынічнае.
А “Народная газета” з радасьцю правінцыйнай школьніцы паведамляе, як на галоўнай вуліцы беларускай сталіцы “расіяне” здымаюць кіно пра Маскву.
“Продавщица в белом переднике и колпаке такого же цвета отпускала на разлив пиво. Таких ларьков в городе давно уже нет. И покупатели у нее были какие-то странные — молодые люди в широких брюках, цветастых рубахах и пижонских пиджаках в стиле 50-х, с небрежно зализанными прическами под Элвиса…
От возникавшего чувства смешения времен прохожих спасали телекамеры, а также бодрые команды режиссера: “Мотор! Начали!” Командовал не кто иной, как известный российский режиссер Валерий Тодоровский. Ему уже давно полюбилась белорусская столица, точнее, съемочная группа “Беларусьфильма”, которую он уже привлекал к созданию двух своих фильмов (“Любовник” и “Мой сводный брат Франкенштейн”). (…)
О чем картина? О стилягах — независимых людях, которые не хотели быть такими, как все. О тех, кого не устраивала советская серость и однотипность. Место действия — Москва, 1955 год. Причем здесь Минск?
— Ваш проспект Независимости полностью соответствует улице Тверской того времени, — пояснила нам второй режиссер картины Ирина Третьякова. — Мы обнаружили это, изучая архивные материалы. Вон там у нас Кремль (Ирина показала рукой в сторону Дворца Республики…). Еще мы выбрали эту улицу, потому что она не загажена рекламой. В Москве снимать уже давно невозможно. Проспект Независимости будет одним из главных героев нашего фильма”.
Памятаеце нядаўнюю ініцыятыву беларускіх уладаў “працягнуць” праспэкт Скарыны ў Сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА? Некаторыя наіўныя сапраўды паверылі ў архітэктурную ўнікальнасьць праспэкта. Дык высьвятляецца, што “вон там у нас Кремль”.
І яшчэ пра вуліцы. Тая ж “Народная газета” першай паведаміла пра новыя сталічныя тапонімы.
“Вуліца Берсана будзе насіць імя Эдварда Вайніловіча. Як расказаў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віктар Кураш, з такой прапановай у Мінгарсавет звярнуўся ксёндз-магістр, пробашч Мінскага касцёла святых Сымона і Алены Уладзіслаў Завальнюк. Эдвард Вайніловіч быў вядомым грамадскім і палітычным дзеячам Беларусі, мецэнатам. Ён пабудаваў Чырвоны касцёл у памяць аб сваіх дзецях Сымоне і Алене і сам быў у ім пахаваны.
Безыменны дагэтуль праезд ад вуліцы Каліноўскага да Мінскай кальцавой аўтадарогі цяпер будзе насіць назву “вуліца Усіхсвяцкая”. Ініцыятарам гэтага выступіў протаіерэй Фёдар Поўны, які звярнуўся з гэтай просьбай да Прэзідэнта Беларусі. Як патлумачыў Віктар Кураш, праезд злучае МКАД з Храмам-помнікам у гонар Усіх Святых у памяць бязвінна забітых.
Дэпутаты падтрымалі таксама зварот Таварыства беларускай мовы і жыхароў Мінска аб прысваенні адной з праектуемых вуліц у мікрараёне жылой забудовы ў межах вуліцы Гурскага імя народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. У гэтым жа мікрараёне ў назве адной з новых вуліц будзе ўшанавана імя вядомага беларускага дзяржаўнага дзеяча XVI — першай паловы XVII стагоддзя Льва Сапегі”.
Калі б гэтая траса каля МКАД называлася Ўсясьвяцкая, што, на маю думку, больш мілагучна, я б і тады ня вельмі б радаваўся. Сьвятасьці паміж гаражамі ды забруджаным лесам няшмат. Але зразумець актывістаў ТБМ яшчэ цяжэй за сьвятароў. Сапега – гэта хто? Дробны партыйны дзяяч ці легендарны канцлер ВКЛ? А Янка Брыль? Здаецца, Народны пісьменьнік Беларусі? Хочаце ўявіць тыя вуліцы, якія будуць насіць такія гордыя найменьні? Прагуляйцеся па сёньняшняй вуліцы Скарыны. Напэўна, ТБМ вырашыла “ўвекавечыць” усіх герояў ВКЛ – ад Вітаўта да Касьцюшкі. Не зьдзіўлюся, калі менскія ўлады пойдуць насустрач гэтай ініцыятыве. Каб зрабіць больш “шляхетнымі” былыя вадаправодныя ды сылікатныя. І каб не нашкодзіць Кіравым і Валадарскім у цэнтры.