ЯК ЗАПОЎНІЦЬ ДЭКЛЯРАЦЫЮ?

або Не сумуйце па “Русскому радио”

На Эўрарадыё зрабілі добры матэрыял на тэму беларускай мовы і мытных дэклярацыяў. Карэспандэнтка затэлефанавала на мытню й спытала: “Калі я ня ведаю расейскай мовы, як мне запоўніць дэклярацыю?” Мытнік патлумачыў, што беларускіх дэклярацыяў яшчэ няма, але яны хутка будуць. Ужо сёньня ёсьць узор запаўненьня дэклярацыяў па-беларуску. Мытнік ласкава запрасіў сьмела ехаць празь мяжу, абяцаў усяляк дапамагчы запоўніць тыя няшчасныя дэклярацыі. І, самае галоўнае, гаварыў той мытнік па-беларуску. І выходзіла ў яго вельмі добра. Сюжэт гэты закончыўся, і пасьля яго ў этэр пусьцілі песьню… на расейскай мове. Калі б той мытнік гэта чуў, напэўна б абурыўся: “Дык вы там разьбярыцеся на сваім радыё, ці ведаеце вы расейскую мову, ці не?”

А ўвогуле хацеў бы запытацца ў Эўрарадыё, чаму так часта яно круціць расейскія песьні, пры тым, што песень на іншых эўрапейскіх мовах, акрамя ангельскай, у іх не пачуеш. Вось вы супрацоўнічаеце з польскімі радыёстанцыямі – дык паспрабуйце круціць тую музыку, якую даюць яны. А тады спытайцеся ў слухачоў, ці даспадобы ім такі музычны фармат, ці яны зараз жа засумуюць на вашай хвалі па “Русскому радио”?

Моўная заўвага. 26 верасьня на Радыё Рацыя вядучы Ян Мнішак закончыў гадзіну этэру такімі словамі: “Неўзабаве наша праграма падышла да канца і я мушу з вамі разьвітацца…”

Замест вялікага школьнага тэсту па беларускай мове я б увёў іспыт на правільнае ўжываньне трох словаў: “Менавіта. Прынамсі. Неўзабаве”. Як гэтыя словы навучысься ўжываць правільна, так і лічы, што ведаеш беларускую мову.

Сяржук Вітушка

Водгукаў на публікацыю “ЯК ЗАПОЎНІЦЬ ДЭКЛЯРАЦЫЮ?”: 69

  1. Zołak кажа:

    U čarhovy raz mahu tolki pahadzicca z aŭtaram.
    EŭraJeŭraradyjo, nakolki ja viedaju, stvarajecca ludźmi biez biełaruskaj śviadomaści, jakija ŭ bolšaści pa-za eteram rasiejskamoŭnyja. Ja nie chaču skazać, što ź biełarusaŭ tam tolki słuchačy, ale faktyčna vyhladaje, što stvaralniki hetaha radyjo prosta lubiać rasiejskuju muzyku.

  2. NoName кажа:

    Mozha, davajcie ruskuju movu zabaronim i usih rasiejskamounych rasstraliajem? :)

Пакінуць водгук

Каб пакінуць свой водгук, Вы павінныя падлучыцца.