ГРОШЫ ЗА МІТЫЧНЫ СУБОТНІК

Па зьвестках, атрыманах Беларускім Хельсінскім камітэтам, у школах Савецкага раёну г. Гомеля прафкамы зьбіраюць з настаўнікаў грошы за суботнік, які, быццам бы, адбыўся 18 жніўня. Цікава тое, што ў гэты пэрыяд настаўнікі былі ў законным адпачынку, шмат хто зь іх наогул знаходзіўся па-за межамі горада й фізычна ня мог прыняць удзел у суботніку, але грошы яны ўсё адно павінны плаціць. А, як вядома, пасьля адпачынку ў настаўнікаў, і без таго людзей ня вельмі багатых, грошай ня вельмі шмат. А тут яшчэ сваіх дзяцей трэба ў школы адпраўляць і набываць пры гэтым школьную форму, якая таксама ня вельмі танная… Пры тым займаюцца “выманьнем” грошай у настаўнікаў прафсаюзы, якія, у прынцыпе, павінны іх абараняць.
Тое ж самае адбываецца і ў школах іншых раёнаў Гомеля. Толькі там прызначылі іншыя даты гэтага мітычнага суботніка.

Алесь Старшыня

Пакінуць водгук

Каб пакінуць свой водгук, Вы павінныя падлучыцца.