Архіў за August 30, 2007

ЗА БЯЗЬЯДЗЕРНУЮ БЕЛАРУСЬ

30.08.2007 17:21

Станіслаў Шушкевіч вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру

24 жніўня стала вядома, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1983 год Лех Валэнса вылучыў на гэтую пачэсную прэмію былога кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча.
(more…)

ЯК ВЫ АЦЭНЬВАЕЦЕ НОВЫЯ ПРАВІЛЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ?

30.08.2007 17:18

Сяргей Запрудзкі, дацэнт катэдры гісторыі беларускай мовы БДУ, кандыдат філялягічных навук:
“ДАСКАНАЛЫХ ПРАВАПІСАЎ НЕ ІСНУЕ”

Шчыра кажучы, я ня вельмі цікаўлюся, што там адбываецца з правапісам. Мне, вядома, ня вельмі падабаецца пэўная келейнасьць гэтага. Мая пазыцыя такая – у правапісе цяпер лепш было б нічога не чапаць. Як і пяць, і дзесяць гадоў назад. (more…)

ГАНС ВЯЛІКІ І ГАНС МАЛЫ

30.08.2007 17:11

Ці перажыве беларуская мова яшчэ адзін правапіс?

Гісторыя гэтай праблемы такая. Напачатку мінулага стагодзьдзя беларуская мова ня мела свайго правапіснага нарматыву. І тады рэдакцыя газэты “Наша Ніва” даручыла маладому навукоўцу Браніславу Тарашкевічу ўнармаваць правапіс. Тарашкевіч задачу выканаў, і ўся Беларусь пісала па-беларуску аднолькава да 1933 году. У 1933-м адбыўся раскол. Саўнаркам БССР правёў “моўную рэформу”, якая мела жорсткі рэпрэсіўны і русіфікатарскі характар. Ставілася задача “спрашчэньня” беларускага правапісу і “набліжэньня” яго да расейскага. У выніку большасьць вучоных-мовазнаўцаў была расстраляная ці сасланая ў ГУЛАГ, а саму беларускую мову сталі называць “грубай” (дзіва што, на пісьме больш не перадавалася мяккасьць жывых беларускіх гукаў). З гэтага часу ўсталяваліся два правапісы, якія сёньня называюць “тарашкевіцай” і “наркамаўкай”. Першым правапісам да ўзьяднаньня 1939 году пісала Заходняя Беларусь, пасьля – эміграцыя, а з 1980-х гадоў – практычна ўсе новыя выданьні дэмакратычнага кірунку. Другім — карысталася ўсё дзяржаўнае і афіцыйнае: улада, сыстэма адукацыі, СМІ і выдавецтвы.
(more…)

Я

30.08.2007 17:08

Так мала дадзена нам выбіраць, — не па сваёй волі прыходзім мы на гэты сьвет. Нічога ад цябе не залежыць. Ты можаш нарадзіцца як паляк, немец ці ненец. І ня толькі ланцужок генаў кожны з нас атрымлівае ў спадчыну. Кожны з нас становіцца таямнічым неназваным аб’ектам, — “Я”. Нікому ня дадзена поўнасьцю разгадаць гэты рэбус, загадку ўласнай асобы. Бо на сябе глядзіш сваімі ж вачыма – але ці на сябе? Ці гэта я там, у люстэрку? Не, там нехта іншы, які мае правую руку, падобную на маю левую, і ўвогуле робіць усё наадварот… і ўрэшце, да яго нельга нават дакрануцца, а значыць, ён – ня я. (more…)

СЬВЯТА АКРАБАТАЎ

30.08.2007 17:06

альбо “Быкову, Короткевичу и Шамякину – по отдельному тому”

Хто сумняваецца ў існаваньні “Союзного государства”, хай часьцей чытае “Народную газету”. Днямі яна надрукавала артыкул пад назвай “Наш общий рубеж”. (more…)

ПРАЧЫТАЙЦЕ З УСЬМЕШКАЙ

30.08.2007 17:01

альбо Парада з уласнай біяграфіі

Сачу я за творчасьцю адной маладой журналісткі — Насты Ігнатовіч з Эўрарадыё. Працавітая, як пчолка, кожны дзень гучаць яе добрыя рэпартажы й агляды эканамічных навін, але вось адна заўвага. Гучаць гэтыя матэрыялы не як жывая радыйная гутарка, а быццам бы робат начытаў манатонным голасам. Хацелася б трохі эмоцый. Прывяду пару прыкладаў, якія шаноўнай спадарыні Насьце, напэўна, дапамогуць. (more…)