Не забі!
альбо Ці ведае ваша мама?..
4 ліпеня на Радыё Рацыя спадар Будкін рабіў рэпартаж пра сьвяткаваньне Дня незалежнасьці. Уключыў гукавую цытату – прэзыдэнт “правазглашаў” тост “за незавісімасьць”. Потым быў камэнтар: маўляў, тост вельмі добры і пад ім падпішацца кожны беларус, але ці ў той дзень сьвяткуем? Запрошаныя журналістам экспэрты ў адзін голас даказвалі, што — ня ў той дзень. А мне падумалася – ці на тое варта зьвяртаць увагу? Можа, лепей пагаварыць пра сутнасьць – ці шчырыя гэтыя тосты “за незавісімасьць”? Можа, варта было прывесьці іншыя гукавыя цытаты гэтага чалавека пра вечны саюз з Расеяй, пра “рускіх са знакам якасьці”, “нашу Маскву” і падобныя?
8 ліпеня на Эўрарадыё атрымалася гумарыстычная перадача. Вядучы Алег Мілевіч абвяшчаў адзін за адным розныя сюжэты, але ў этэр ішлі зусім ня тыя. Напрыклад, гучаў анонс пра дактыляскапію або “адпячаткі” пальцаў, а ў этэры гучаў рэпартаж “Гародня – горад-музэй”. Як у тым анэкдоце, хочацца спытацца: “Малады чалавек, а ваша мама ведае, чым вы тут займаецеся?”
2 ліпеня на Эўрарадыё ў выпуску навінаў спорту Віталь Малькевіч распавядаў пра чэмпіянат дваровага футболу пад назваю “Забі!” Мусіць, арганізатары назвалі свой чэмпіянат расейскім словам “забей”. Гэта зусім ня тое, што “убей”. Магчыма, у беларускім перакладзе трэба заўсёды дадаваць штосьці, каб не было двухсэнсоўнасьці: забі гол, забі мяч.
July 12, 2007 у 23:00
Гыгы, вось яшчэ пра футбол:
July 13, 2007 у 18:09
Check this out:
http://picasaweb.google.ru/groooving/Goal/photo#5086703535756027138
July 13, 2007 у 20:25
концептуальна! ^)
July 13, 2007 у 23:38
Лепей так
http://fotki.yandex.ru/users/vsadnichek/view/4427
July 14, 2007 у 10:05
Про вампиров- сюда:
http://foto.rambler.ru/users/mitrofan1978/_photos/i_am_legend/
July 14, 2007 у 11:16
Митроша, пра вас маскалёў нічога й прыдумляць ня трэба:
http://s207.photobucket.com/albums/bb43/yazerin/?action=view¤t=345784.jpg
(там жа глядзіце й пра футбол, а то чамусьці забанілі)
July 14, 2007 у 11:25
ён праў, ВАМПІРЫ КІРУЮТ ЗАМБЯМІ
))))))
July 14, 2007 у 11:36
шо за н…?