Архіў за July 12, 2007

Ці можа ў Беларусі паўтарыцца 1937 год?

12.07.2007 17:37

Мікола Статкевіч, старшыня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”:
“НЯ ХОПІЦЬ РЭСУРСАЎ”
Не. Не хапае ні рэсурсаў, ні тэрыторыі, ні зброі, ні насельніцтва, ні Сібіры. Зьесьці б ён зьеў, ды хто ж яму дасьць. Рэсурсы – гэта калі краіна можа калючым дротам абнесьці сябе й спакойна йснаваць аўтаномна. А ў нас адкрытая эканоміка. Нас, калі калючым дротам абнесьці, дык на адной бульбе сядзець будзем. А зімой мерзнуць. У нас жа ня Куба, у нас холадна. Нам трэба нафту купляць, газ купляць. І таму ў нас такі варыянт немагчымы. Толькі калі ў садружнасьці з Расеяй. У нас рэпрэсіі кропкавыя, выбарачныя. Улічваючы, што беларусы – нацыя запалоханых індывідуалістаў, улады б’юць па штабах, па галовах, па правадырах. І па-сутнасьці, сядзіць некалькі чалавек, а напалоханых шмат мільёнаў. (more…)

1937 год

12.07.2007 17:26

Ці ён быў ці яшчэ будзе?

Сёлета мы адзначаем 70-годзьдзе… 70-годзьдзе чаго? Сталінскае дыктатуры? Але Сталін дасягнуў найвышэйшай улады яшчэ на пачатку 1930-х, раней за Гітлера. Семдзесят гадоў ад славутага травеньскага працэсу “чырвоных камандармаў” — Тухачэўскага, Убарэвіча, Якіра?…Усіх іх расстралялі адразу пасьля “суду” як нямецкіх шпіёнаў, здраднікаў сацыялістычнай радзімы. Але гэта быў усяго толькі эпізод. (more…)

ДЗЬВЕ ЭКАНОМІКІ

12.07.2007 17:17

Нашто нам два мільярды рублёў?

На пачатку лета афіцыйныя асобы зрабілі шэраг супярэчлівых заяваў датычна стану беларускай эканомікі. Чыноўнікі адначасова спрабавалі супакоіць насельніцтва і разжаліць расейскае кіраўніцтва. (more…)

Вершнікі

12.07.2007 17:16
Цок-цок, цок-цок…
Сяржук Сокалаў-Воюш

Ня кожнаму пад сілу асядлаць каня. Аднак ці ж гэта такая рэдкасьць – вершнікі на конях? Вось зацугляць свой час, узьбіцца на гэту наравістую жывёлу і не зваліцца, утрымацца – ото штука! (more…)

Не забі!

12.07.2007 17:14

альбо Ці ведае ваша мама?..

4 ліпеня на Радыё Рацыя спадар Будкін рабіў рэпартаж пра сьвяткаваньне Дня незалежнасьці. Уключыў гукавую цытату – прэзыдэнт “правазглашаў” тост “за незавісімасьць”. Потым быў камэнтар: маўляў, тост вельмі добры і пад ім падпішацца кожны беларус, але ці ў той дзень сьвяткуем? (more…)

“ХАЙ ЖА ВАМ ТАК НЕ ЗДАЕЦЦА”

12.07.2007 17:12

На “Славянскім базары” танчаць усе

Музычны фэстываль “Славянскі базар” у Віцебску сёлета набыў яшчэ большую папулярнасьць – дзякуючы інтэрнэту. Як вядома, у адкрыцьці “базару” прымаў удзел Аляксандар Лукашэнка. У нейкі момант украінскі сьпявак Андрэй Данілка, больш вядомы пад сцэнічным псэўданімам Верка Сярдзючка, пранік са сцэны ва ўрадавую лёжу й прымусіў кіраўніка дзяржавы пусьціцца разам зь ім у скокі. (more…)

БОЛЬШ “СТАБІЛЬНАСЬЦІ” – БОЛЬШ КАРУПЦЫІ

12.07.2007 17:05

Сусьветны банк апублікаваў даклад пра эфэктыўнасьць дзяржаўнага кіраваньня ў сьвеце ў 1998-2006 гадах. Паводле дасьледаваньня, якое праводзілася ў 212 краінах, Беларусь апынулася ў ліку тых, дзе якасьць кіраваньня пагоршылася ў цэлым шэрагу найважнейшых паказчыкаў. У якасьці нэгатыўных прыкладаў, акрамя Беларусі, у дакладзе называюцца таксама Зімбабвэ, Кот-д’Івуар, Вэнэсуэла. А ў якасьці прыкладу вельмі хуткіх пазытыўных зьменаў – Україна (асабліва пасьля 2002 году), Кенія і Лібэрыя. А такія краіны, як Коста-Рыка, Ургувай, Славенія, Чэхія, Латвія, Літва апярэджваюць паводле сваіх паказчыкаў такія прамыслова разьвітыя краіны як Грэцыя й Італія. (more…)