НЯ ВЕРУ!

АЛЬБО  “ЧИСТО ПО-РУССКИ”

На мінулым тыдні на розных станцыях прагучала некалькі сюжэтаў – нібыта на розныя тэмы, але насамрэч усе пра адно. На Эўрарадыё Аляксандра Чалей распавядала пра адзінае тэставаньне. Некалькі чалавек здалі беларускую мову на сто балаў. Журналістка расшукала дзьвюх дзяўчат з тых, што здалі на сто, і ўзяла ў іх інтэрвію. А гаварылі тыя дзяўчаткі… па-расейску. На тым жа Эўрарадыё Валеры Зуй распавядаў пра раскопкі ў Полацку. Кіраўнік раскопак радасна паведамляў пра ўнікальную знаходку – старажытны крыж, на якім выяўлены князь, што трымае на далонях храм. Але зноў жа распавядаў “чисто по-русски”. І што мяне ўжо зусім дабіла, на Радыё Рацыі ў праграме “Мэтраполітан” журналіст казаў пра спэктакль у Купалаўскім тэатры паводле п’есы Караткевіча “Калыска чатырох чараўніц”, браў інтэрвію ў рэжысэра і выканаўца галоўнай ролі. На жаль, інтэрвію гучала не на мове Купалы і Караткевіча. І тады мне, як таму Станіслаўскаму, захацелася закрычаць: “Ня веру!”

Мой сябра сказаў мне, што журналісты рабілі ўсё слушна – яны павінны аб’ектыўна адлюстроўваць тую бядотную моўную сытуацыю, якая ёсьць у Беларусі. А я запярэчу са свайго практычнага досьведу такой алегорыяй. Хворы чалавек павінен ведаць свой дакладны дыягназ. Але доктар, акрамя горкіх лекаў, рэкамэндуе яшчэ стаць перад люстэркам і, не зважаючы на боль, расправіць плечы, рукамі расьцягнуць уласныя шчокі, зрабіць сабе ўсьмешку і сказаць “Усё будзе добра”. Іншы раз мы павінны адыходзіць ад законаў клясычнай журналістыкі і ствараць міты. І ў першай і ў другой і ў трэцяй сытуацыі можна было знайсьці людзей, няхай не галоўных герояў, але тых, якія змаглі б даць інтэрвію па-беларуску. Бо вельмі важна для радыё рабіць з беларушчыны прывабны вобраз.

Прашу разглядаць гэтыя думкі як запрашэньне да дыскусіі.

Сяржук Вітушка

Водгукаў на публікацыю “НЯ ВЕРУ!”: 54

  1. Zołak кажа:

    Nia toje, kab ja chacieŭ dyskutavać, bo ja jakraz sucelna zhodny z aŭtaram. Stvarać treba nia mity, mabyć, a ŭzory. Lubaja redakcyja, kali jana maje ambicyi być aŭtarytetnaj, nie abiraje prostych ściežak, i nie ŭsprymaje čytača/słuchača/hledača jak niedaraźvitaha. Adnak nia ŭsie majuć ambicyi.

    Jak radyjnik (były) ja viedaju, nakolki važna mieć u redakcyi ćviordyja pryncypy - taksama ŭ moŭnaj materyi. Trochi škada, što tak jano adbyvajecca, jak ty apisvaješ, Siaržuk. Zaŭvaž, što hetuju nienarmalnaść sami žurnalisty robiać normaj. I prykryvajuć heta imknieńniem da abjektyŭnaści.

  2. Натальля кажа:

    Нават на БТ, ці Першым канале, як зараз ён зараз завецца, акрамя рускамоўнай дзяўчынкі з Койданава, паказалі яе настаўніцу з цудоўнай мовай…

  3. Прагноз надвор"я кажа:

    Кальвініст напiсаў(ла)

    Лiпень 6, 2007 у 12:22

    Польскія езуіты а маскалі гнобілі нашу самаідэнтычнасьць. Вобразна кажучы, яны высякалі дрэвы ў нашым садзе, які ёьць - Вялікая Літва. Эліта ВКЛ таксама ўчыніла вялікую культурова-палітычную памылку - працягваючы архаічна а недаравальна запозьнена менаваць ад часоў Кіева мову народа Вялікай Літвы “рускай” . Хоць салідная народная, кніжная а дзяржаўная лінгвістычная практыка ВКЛ (давала) дае бязспрэчныя падставы для намінацыі мовы, як ВЯЛІКАЛІТОЎСКАЯ.
    Ужываньнем вялікалітоўшчыны мы самасьцьвярджаемся як гістарычная культурная нацыя.
    Усё іншае ад лукавага і дзейнічае супраць нас.

    PS: ласкава прашу сп.Вітушку паведaміць свой адрас Email на radivil@gmail.com

  4. Завалам кажа:

Пакінуць водгук

Каб пакінуць свой водгук, Вы павінныя падлучыцца.