Падарожжа супраць плыні
Паўсотні чалавек плывуць па Вяльлі
5 чэрвеня стартавала супольная гістарычная вандроўка беларусаў і літоўцаў па Вяльлі. Пачалася яна ад вытокаў ракі ў цэнтры Беларусі, а скончыцца ўжо ў ліпені ў Коўне, дзе Вяльля ўпадае ў Нёман. 150 гадоў таму гэтым шляхам прайшоў вялікі аматар даўніны й краявідаў граф Канстанцін Тышкевіч, які напісаў па выніках падарожжа кнігу. Нашы сучасьнікі таксама намераныя і кнігі напісаць, і выпусьціць дакумэнтальны фільм.
Склад удзельнікаў увесь час мяняецца – нехта сыходзіць, нехта далучаецца. У сярэднім плыве больш за паўсотні чалавек. У такім складзе яны прайшлі дзяржаўную беларуска-літоўскую мяжу, дзе былі адмыслова абсталяваныя памежныя пасты.
У кожным месцы прыпынку вандроўнікам ладзяцца экскурсіі ды іншыя культурныя імпрэзы.
Агульнае ўражаньне назіральніка супярэчлівае. Два найбольш блізкія мэнтальна народы, якія ніколі не ваявалі міжсобку і 500 гадоў пражылі ў адной дзяржаве – Вялікім Княстве Літоўскім – сёньня апынуліся падзеленымі “бэрлінскай сьцяной”: літоўцы ў Эўразьвязе, беларусы – у нейкім падабенстве СССР. Яны пачынаюць усё горш разумець адны адных, а ў іх размовах усё болей робіцца канфліктных тэм. І вось гістарычнае супольнае падарожжа закліканае хоць крыху супрацьстаяць гэтым нэгатыўным працэсам. У гэтым сэнсе яно адбываецца супраць агульнай плыні.
July 8, 2007 у 15:13
Чуў ад адной з удзельніц, што вандроўнікаў сустракалі ў вільні бел-чырвона-белым сьцяжком, а пасьля нейкага чувака за той сьцяг штрафанулі на сотню эўра. Ці праўда?
—
Offtop, канешне, але ўсё адно пішу сюды. Чытаў у Свабодзе артыкул пра глябальнае пацяпленьне. На сайце яго не знайшоў, а шкада. Наогул, пабольш бы такіх артыкулаў. Бо быў некалі часопіс Знание-Сила - самы антысавецкі ў сьвеце. Аўтары, даеш больш знаньня й сілы! А то адна палітыка, шчыра кажучы, задзёўбвае. І ня толькі мяне аднога.
І гэта, хлапцы, завядзіце гасьцявуху, каб было куды такія заўвагі посьціць. ОК?