Ад рэдакцыі

Ці могуць паразумецца Пазьняк і Мілінкевіч? Ставячы пытаньне так, мы імкнуліся зразумець прычыну застою ў беларускім нацыянальным руху, безь якога немагчыма прыйсьці да пазытыўных перамен у нашай краіне. Заяўлены Мілінкевічам рух “За свабоду” ня стане рэальнай сілай, калі ў аснове яго ня будзе ляжаць нацыянальная ідэя. Тым часам захавальнікам гэтай ідэі, духоўным лідэрам нацыянальных сіл у нас лічыцца Пазьняк. Гэта значыць, без паразуменьня Пазьняка і Мілінкевіча заяўлены рух застанецца эклектычным у ідэйным сэнсе праектам. Пры гэтым відавочна, што імкнуцца да такога паразуменьня павінен і можа Мілінкевіч, а не Пазьняк, якому якраз і нявыгадна дзяліць зь некім сваё лідэрства. Нявыгадна, калі гаворка ідзе пра асабістыя амбіцыі альбо рысы характару, а не пра лёс нацыі і краіны. Нявыгадна, калі жыць па прынцыпе “непрадрашэнства”, якое сам Пазьняк нядаўна жорстка скрытыкаваў у сваім артыкуле ў інтэрнэце. Што да нацыянальных інтарэсаў Беларусі, дык ім паразуменьне Пазьняка й Мілінкевіча пайшло б на карысьць. Яно дало б штуршок разумнай актыўнасьці тых нацыянальных сіл, якія сёньня перажываюць застой, быццам чагосьці чакаюць у той час, калі сьцягі адраджэньня адпраўленыя на склад, а ў краіне працягваецца працэс русіфікацыі ды правінцыялізацыі народа, які страчвае ідэнтычнасьць, а разам зь ёй – волю да перамен.

Водгукаў на публікацыю “Ад рэдакцыі”: 72

  1. Мікалай кажа:

    Гэта наогул для Зянона Станіслававіча абразлівае пытаньне, бо ён не лічыць А. Мілінкевіча нацыянальным лідарам ні па яго узнікненьні на палітычнай сцэне, ні па вынікам дасягнутым падчас спробы атрымаць мандат электарата на прэзыдэнта Беларусі.
    Што датычыць пані І.Сурвіллы, то трэба даўно пачаць прыслухоўвацца да парад З.С. і не дыскутаваць з ім марна, бо вынікі дыскусій нулявыя для Беларусі. Даўно час для Рады БНР пачаць працэс кансалідацыі нацыі з кансалідацыі беларускай эміграцыі ў Паўночнай Амэрыцы, у Эўропе. Цяперашні склад міністраў Рады БНР настолькі слаба працуе, што нават не здольны давесці да прэзыдэнта ЗША тое як людзі з МЗС, ДДБ Летувы раскрадалі грошы з
    праграмы “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі”, здавалі КДБ Беларусі кур’ераў з грашыма на дэмакратызацыю Беларусі (8 чалавек). Пані
    Івонка мабыць сама марыць, што летувісы зробяць ёй пераварот у Менску і заклічуць пакіраваць. Нажаль у Вільні якраз наскочылі
    на міністра замежных спраў былога капітана КДБ СССР, на ген. дырэктара ДДБ РЛ таксама рэзэрвіста КДБ СССР. Амэрыканцаў правялі
    на тым аб чым З.С. папярэджваў яшчэ у 1999-2001 раку. Потым самы летувісы у Брэсці забілі свайго палкоўніка дзяржбяспекі за тое,
    што дапамог паслу ЗША Дж. Кролу разабрацца, што здарылася з дэмакратызацыяй Беларусі, хто і як у Вільні скрадаў грошы на дэмакратызацыю.
    Можна толькі параіць пані Івонцы хучэй перадаць сваю пасаду прэзыдэнткі Рады БНР З.С. Пазьняку і пажадаць яму посьпехаў у працы.

  2. Васіль кажа:

    Пазьняк, калі ён нацыянальны лідэр, павінен не абражацца і нешта там лічыць, а дзейнічаць. Ніякай альтэрнатывы ані Мілінкевічу, ані ягонай актыўнасьці ён не прапануе. А што нам толку ад усьведамленьня, што ў нас недзе ёсьць нейкі лідэр, тым часам разбуральныя для нацыі працэсы на нашых вачах толькі набіраюць абароты.

Пакінуць водгук

Каб пакінуць свой водгук, Вы павінныя падлучыцца.