ЗА МЯЖУ — НА ТАНКУ

АЛЬБО НЕ СПРАБУЙЦЕ ПАДМАНУЦЬ ПАСОЛЬСТВА

У газэце “Рэспубліка” вэтэран унутраных войскаў Георгі Таболаў успамінае свой самы яркі баявы паход — Праскую кампанію 1968-га году. Шкада, што “Рэспубліку” не чытаюць у Чэхіі. Чэхі б даведаліся шмат цікавага:

“Правые социал-демократы, захватившие местные органы власти в Чехословакии, взяли курс на сближение со странами прозападной ориентации. Они и занялись так называемой контрреволюционной деятельностью.

(…)Одному из наших караульных чехи предложили на посту выпить пива, тот отказался от угощения, опасаясь, что содержимое бутылки может быть отравленным. Тогда незваные гости откупорили следующую бутылку и сами отхлебнули, чем соблазнили сержанта. А вечером к нему явился молодой человек и попросил из уважения к русским солдатам вылить в кухонный котел несколько бутылок особого пива для придания аромата блюдам. Сержант сообразил, что к чему, и явился с этими бутылками к командиру, их взяли на экспертизу и выяснили, что бутылки наполнены цианистым калием. Попади он в еду, то жертв было бы не избежать, а бдительного сержанта за этот поступок наградили медалью. Я все равно не соглашусь, что мы пришли туда как оккупанты. Когда мы уезжали в Минск, чехи искренне просили нас задержаться, намекая, что, мол, пусть уедут немцы  и венгры, а русские — мирные люди. Мы с пражанами разговаривали спокойно, не повышая голоса, делились с ними даже отопительным углем, угощали сигаретами и консервами из пайков. Чтобы солдаты не работали вручную, чехи выделяли технику для погрузки угля”.

Гэты сівы вэтэран выкладае права ў Вайсковай Акадэміі МА РБ. Цікава, ці чуў ён пра права нацыі на самавызначэньне? Ці права самім вырашаць свой лёс і ёсьць, на думку “правазнаўцы”, контррэвалюцыяй? Варта было б аўтару ўспамінаў ведаць таксама, што ва ўладзе ў Чэхаславаччыне, куды ўварваліся савецкія войскі, былі тады ня “правыя сацыял-дэмакраты”, а самыя сапраўдныя камуністы на чале з таварышам Дубчэкам. Вось толькі КПЧ не згаджалася з дыктатам Масквы й спрабавала будаваць у сябе ў краіне “камунізм з чалавечым тварам”. У камунізму аказаўся твар таварыша Таболава. Больш за ўсё ўміляе ягоная байка пра чэхаў, якія ўгаворвалі савецкіх салдат яшчэ крыху затрымацца. Пагасьціць, так бы мовіць. Дзякуй Богу, выхаванцам вэтэрана такія паходы ўжо ня сьвецяць.

Для тых, хто жадае паехаць у Эўропу не на танку, а ў якасьці турыста, парады дае газэта “7 дней”.

“Если вам отказали в туристической визе, не пытайтесь настырно пробовать получить гостевую. Бесцеремонная смена цели поездки говорит вовсе не в вашу пользу. Она свидетельствует о том, что въехать в ту или иную страну вам необходимо любым путем. Возникает закономерный вопрос: «Зачем?» — и вполне обоснованные подозрения в прозрачности и благовидности ваших намерений. Вызывают отрицательную реакцию и попытки обратиться в посольство той же страны, но аккредитованное в другом государстве (предположим, в России или Украине). Не вынуждайте сотрудников европейских дипмиссий разгадывать ребус, почему гражданин не обращается в посольство с территории страны, гражданином которой является. Его разгадка вряд ли приведет вас к желанной цели. Скорее, наоборот”.

Вось яны, наступствы танкавай экскурсіі таварыша Таболава. Ня хочуць нас бачыць у Эўропе. Зрэшты, усё справядліва. За што ўсе апошнія гады змагаліся беларусы на рэфэрэндумах і выбарах? За СССР. І ў чым тады праблема? Наколькі я ведаю, у сонечны Ўзбэкістан ды іншае “бліжняе замежжа” віза непатрэбная. Няўжо ня цягне ў рэспубліку-сястронку? Тады можна паляцець на братэрскую Кубу. Няўжо ня хопіць грошай у грамадзяніна самай квітнеючай рэспублікі СНГ? А вось моўчкі слухаць палітінфармацыі пра кляты Захад, а пасьля ўсімі праўдамі й няпраўдамі прарывацца туды… Неяк гэта ўсё непрыстойна выглядае. Асабліва, калі ўспомніць, што “ў савецкіх — уласная годнасьць”.

А вось нататка з крымінальнай хронікі ў газэце “Звязда”.

“24-гадовы Дзмiтрый, жыхар вёскi Хомiчы, нiдзе не працаваў i п’янстваваў. Сямейная сiтуацыя ў яго была складаная: двое малых дзяцей i грамадзянская жонка. Грошай на жыццё i ўтрыманне дзяцей катастрафiчна не хапала. Аднак малады бацька з лёгкасцю прагуляў i прапiў 250 тысяч рублёў, якiя дала, прадаўшы карову, на падтрыманне сям’i яго мацi. Сужыцелька не вытрымала такога здзеку i выгнала Дзмiтрыя з бацькоўскай хаты. Жанчына паставiла строгую ўмову: не з’яўляцца на парозе, пакуль не знойдуцца грошы. Ён i пайшоў шукаць: толькi вырашыў не зарабiць працай, а адабраць грашовыя знакi ў iншых людзей. Ён пайшоў да пенсiянераў-аднавяскоўцаў. Ён, натуральна, фiзiчна больш моцны за састарэлага мужчыну, якому было больш за 70 гадоў. Падагрэты алкагольным напоем, ён без боязi напаў на гаспадара. Навалiўся ззаду i бiў абухом сякеры па галаве. Стары памёр на месцы. Забойца адцягнуў яго цела ў хлеў, потым вывеў на двор гаспадыню: сказаў, што яе мужу стала дрэнна, i таксама сякерай забiў жанчыну. Дзмiтрый закапаў у хляве целы мужа i жонкi, пасля чаго абшукаў хату. У падушцы знайшоў сцiплыя зберажэннi старых, забраў 670 тысяч рублёў i 40 долараў. Прыхапiў з сабой i два з паловай лiтры самагону”.

Такія выпадкі здараюцца на вёсцы ўсё часьцей. І хутка могуць стаць звычайнай зьяваю. І вінаваціць аднаго толькі звар’яцелага ад п’янкі Дзьмітрыя я б ня стаў. Злачынства правакуе сама сытуацыя, пры якой “жывыя” грошы ёсьць толькі ў пэнсіянэраў, а маладым няма дзе нармальна зарабіць. Як гэта ў нас называецца? Адраджэньне вёскі, здаецца?..

Алесь Канюціч

Пакінуць водгук

Каб пакінуць свой водгук, Вы павінныя падлучыцца.