Задачы на «мёртвы сэзон»

выпрацаваў Кангрэс дэмакратычных сіл

Сымбалічна, што этапны для беларускай апазыцыі Кангрэс дэмакратычных сілаў адбыўся ня перад нейкай палітычнай кампаніяй, а напярэдадні «мёртвага сэзону». Быццам палітыкі й насамрэч сабраліся ўвасабляць сваю «малую канстытуцыю» ды іншыя праграмныя дакумэнты на дачных градах ці на пясках Анталіі.

«Гэткі стан запору пры бурнай рабоце арганізму” – так, помню, знаёмая журналістка ахарактарызавала палітычнае жыцьцё апазыцыйнай Беларусі. І было гэта гадоў дзесяць таму. Але прыгадаліся словы акурат падчас цяперашняга Кангрэсу, які ўжо сёньняшнія дасьціпнікі ахрысьцілі не дэмакратычным, а бюракратычным. Прычынай таму – гульня ў сыстэмнасьць, якую з усіх сілаў працягвае наша апазыцыя ў несыстэмным полі.

Каб зразумець сытуацыю, трэба ўзяць, да прыкладу, сёньняшнія польскія партыі й перамясьціць іх у часы “Салідарнасьці” – на яе месца. Можна літоўскія партыі пасадзіць на месца “Саюдзіса”. Можна чэскія – у часы “Хартыі”. Каму што бліжэй.

Апынуўшыся ў непарлямэнцкай сытуацыі, партыі альбо зробяць пэўны эвалюцыйны крок назад – гэта значыць, “распартыяцца” й зьліюцца ва ўсенародным руху за вольныя выбары. Альбо ўчэпяцца ў свае партыйныя структуры – з мэтай захаваць іх — да вольных выбараў. І будуць сіламоц імітаваць адзінства левых з правымі ў кааліцыі – як сапраўдныя ліцадзеі на сцэне змаганьня за дэмакратыю. Пад такі спэктакаль уладам не шкада й МАЗаўскай сцэны.

Ня ведаю, што б зрабілі ў такой сытуацыі палякі, літоўцы й чэхі, але падазраю, што інтарэсы краіны й нацыі ў іх усё ж пераважылі б партыйны патрыятызм кожнага асобна ўзятага лібэрала й сацдэма. Напэўна, і нашы эвалюцыянуюць да гэтага, бо сёньня ўжо многім зразумела, што ў аўтарытарнай краіне прыйсьці да вольных выбараў шляхам кааліцыі партыяў немагчыма. Ня той інструмэнтарый. Патрэбны народны ўздым, патрэбны Гавэл ці Валэнса ці Ландсбергіс, патрэбны ўдзел творчай інтэлігенцыі, моладзі й маладзёвай субкультуры.

Гэта разумеюць Мілінкевіч і яго прыхільнікі, разумее Малады Фронт. Што і змусіла іх да разводу з партыйнай кааліцыяй. Мілінкевіч адмовіўся ад пасады сустаршыні кааліцыі й заклікаў усіх уступаць у свой рух “За свабоду”. Пакуль партыйцы будуць аналізаваць тое, што адбылося на кангрэсе, у Мілінкевіча ёсьць шанец адкрыць “другі фронт” апазыцыі, заснаваны не на парлямэнцкіх прынцыпах, а на прынцыпах усенароднага руху.

У адрозьненьне ад кааліцыі партыяў, рух ня можа быць ідэйна кампрамісным. Вяртаючыся да колішняга расколу БНФ, ніхто толкам не растлумачыць, зь якіх такіх ідэйных разыходжаньняў рух разваліўся на дзьве часткі. Асабістыя й тактычныя прычыны былі, але ня йдэйныя. Пры тым З.Пазьняк застаўся ў пэўным сэнсе ўзурпатарам нацыянальнай ідэі, што не дазваляе іншым, колькі б яны ні намагаліся, адцягнуць гэтую ідэю да сябе. Не дазваляе – у ранейшым, партыйна-кааліцыйным рэжыме. У рэжыме руху прынцып перацягваньня ідэі недарэчны. Там усе вакол ідэі — яднаюцца. І гэта на сёньня самы важны індыкатар таго, ці беларускія актывісты нарэшце выберуцца зь бюракратычнага балота і ці ёсьць у іх пэрспэктыва. Гэта значыць, што ў прынцыпе новы рух “За свабоду” пачнецца або не пачнецца ў залежнасьці ад таго, ці знойдзе ён паразуменьне з Пазьняком.

Партыйцам такая задача не падаецца актуальнай (зрэшты, як і сам Пазьняк), бо яны адмовіліся ад вяршэнства ідэі на карысьць кааліцыі. Руху без ідэі – нікуды. Варта параўнаць ідэйны Малады Фронт з тэхнічным праектам “Зубр”, каб адчуць розьніцу паміж рухам і кааліцыяй. А нацыянальная ідэя ў Беларусі адна. І ў масавай сьвядомасьці яе палітычны вобраз па-ранейшаму зьвязваецца з Пазьняком.

Падкрэсьлю, чаму гэта важна. Жывы рух – гэта найперш зрушэньне чалавечых сэрцаў, а не палітычная інтрыга. Жывы рух стаіць на безумоўнай веры ў ідэалы, а не на стратэгіях гульні. І таму перад прыярытэтам ідэалаў усе іншыя прыярытэты, у тым ліку й асабістыя непаразуменьні, адступаюць.

Крытэрам здароўя новых сіл ці канфігурацыяў можа быць іх здольнасьць да яднаньня паводле ідэйнага прынцыпу.

Яшчэ адна сур’ёзная перашкода на шляху руху “За свабоду” – гарадзенскі кулюарызм, які суправаджае дзейнасьць Мілінкевіча.

З гледзішча гісторыі кіраўнічых кланаў гэта нават цікава. Пасьля вайны пры ўладзе ў Беларусі былі гомельскія, потым віцебскія, тады берасьцейскія, пасьля магілёўскія і вось нарэшце – ірвуцца гарадзенскія. Але ці будзе гэта цікава з гледзішча сучаснасьці – пытаньне.

Трэцяя перадумова посьпеху – далучэньне да руху творчае інтэлігенцыі й герояў маладзёвае субкультуры. Тое, што ў штыхі ўспрынялі камуністы на мінулым Кангрэсе. Але творчыя людзі першымі адчуюць, наколькі чыстая й шчырая ідэя ліжыць у падмурку руху.

Рух здымае многія штучныя для краіны праблемы, якія напладзіліся ў кааліцыйным асяродку. Напрыклад, праблему адэкватнасьці лідэра. Маўляў, Мілінкевіч не праявіў сябе… Але ні ён, ні любы іншы ня здолеў бы праявіцца ў кааліцыйным асяродку. А ў руху неадэкватнага лідэра (калі ён не адэкватны) хутка заменіць іншы, якому ня будуць перашкаджаць бюракратычныя працэдуры. Калі ты на мітынгу выглядаеш ярчэй за астатніх – ты й цягні лямку лідэра.

Праўда, гэта ўсё пакуль што толькі спадзевы, выкліканыя сузіраньнем зялёнага парастка на апазыцыйным пні.

Што да Кангрэсу, дык трэба пагадзіцца з тымі аналітыкамі, якія назвалі яго самагубствам партыйнае апазыцыі. Ілюзорны ў сутнасьці саюз камуністаў, лібэралаў і нацыяналістаў уступіў у свой апошні “мёртвы сэзон”.

Сымон Музыка

Водгукаў на публікацыю “Задачы на «мёртвы сэзон»”: 61

  1. Alies' кажа:

    Prabliema pazniakowskaja u tym, shto ideju “diversity”, jakaja byla hruntownym pryncypam belaruskaj kul’tury i VKL, ion padmianiw patrabavannem “Belarus dlia belarusaw”. Ad hetaha hvaltownaha ekstremizmu i zahnulasia nacyjanal’nae adradzhennie na Belarusi. Ad hetaha extremizmu bel-chyrvona-bely sciah zrabiwsia dlia liudzej pudzilam. Tatal’nyja chystki pa etnichnyh rysah, prajshowshyja pa Prybaltycy u nas nie mahchymyja. Treba budavac’ nacyjanal’nae adradzhennie na saprawdnyh VKLawskih pryncypah liberalismu i pryniaccia roznastajnasci.

    Nihto nia mozha uzurpavac’ ideyu. Heta bzdura. Kali nehta pasliadowna sluzhyc’ idee - heta ne uzurpavannie. Heta addanasc’. I Pazniak idee belaruskasci addany. Dziakuj iamu za hetae. Hetae ne znachyc’, shto kab znajsci novy nacyjanal’ny awtarytet treba znishchyc’ stary. Ne! Treba kab novy byw liepshy za stary! I tady stary adyjdzie na druhi plian, jak i pavinna adbyvacca u historyi.
    (Reply to this)(Thread)

    Okay, ” .” Bzdura. Hl. vyshej. Nichoha ab “diversity” u Pazniaka niama. A heta i pavinna stacca nacyjanal’naj belaruskaj idejaj. Nezdarma austrujski deputat Ewraparliamantu nazvaw VKL histarychnym prodkam EU. I Pazniak - nie perashkoda, a pudzila na shliahu hetaj idei. Darechy Milinkievich z jaho hebrajska-pol’ska-belaruskimi dachynienniami razumee heta vydatna. U hetym ion i iosc’ vydatnym pro-ewrapejskim lidaram.

    Pra “haradzenski kuliuaryzm”. Sam naradziwsia u Horadni. Alie sa strataj Vil’ni - Hrodna apynuwsia mastom Belarusi u ewrapejskuiu kul’turu. Suchasny Hrodna jak raz i hvaltuecca jak ewrapejski horad nejkim vychvarennem z Mahiliowa - Lukashenkauskim kuliuarrnym sjabram Sawchankam.

    Pra ” ” calkam zghodny. Prydurashny Liabedz’ka u barac’be za uladu sam siabie marhinalizavaw. “Pirrava” pieramoha u kliasychnym sense. Razviazali ruki Milinkievichu.

Пакінуць водгук

Каб пакінуць свой водгук, Вы павінныя падлучыцца.