ПАШЛЮЦЬ ЦІ НЕ ПАШЛЮЦЬ?
АЛЬБО ПРА ЎМЕНЬНЕ БАЧЫЦЬ СКРОЗЬ СЬЦЕНЫ
Нястомнаму “зрывальніку масак” з апазыцыі, палітычнаму аглядальніку газэты “Рэспубліка” Яўгену Росьцікаву аб’яднаныя дэмакратычныя сілы зрабілі вялікі прэзэнт у выглядзе вынікаў свайго Кангрэсу.
“Такого рода мероприятия надо транслировать на всю страну, чтоб все увидели, какой паноптикум в лице белорусской оппозиции жаждет власти. И, может, опасаясь этого, устроители КДС не допустили на свой конгресс ни БТ, ни ОНТ, ни другой какой белорусский канал. Первыми, не выдержав этого оппозиционного представления, покинули КДС представители западных посольств. После обеда зал заметно опустел.
Даже по мнению «независимых» политологов, в документах КДС не предложено никакой более-менее серьезной альтернативы существующей власти. Оппозиция еще раз показала, что она не способна элементарно сформулировать конструктивные идеи, отвечающие потребностям общества. У нее их попросту нет.
(…) А пока, отстранив Милинкевича от руководства ОДС, организаторы КДС создали «четверку» и теперь попытаются замкнуть на себе поступающие из-за рубежа финансовые ресурсы”.
Намагаюся знайсьці момант, дзе б Росьцікаў ня меў рацыі. І не магу. Бо разьменьвацца такімі фігурамі, як Мілінкевіч, гэта тое самае, як абмяняць фэрзя на шэсьць пешак.
Вось толькі цікава – адкуль у журналіста афіцыйнай газэты сакрэтная інфармацыя пра Кангрэс, на які не пусьцілі ніводзін беларускі канал, і на якім спадар Росьцікаў таксама ня быў. Які талент празорцы! Нават момант пакіданьня пасламі залі ён убачыў, нібы на свае вочы.
А вось з расейскай мовай у журналіста праблема. Ніяк не магу ўявіць сабе «Паноптикум», які ў чыёйсьці асобе (!) прагне ўлады. Могуць і паслаць.
У газэце “Звязда” студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўнiвэрсытэту Аляксандар Сянюць піша пра свае ўражаньні ад наведаньня ЗША, дзе ён працаваў па студэнцкай праграме «Wоrk аnd trаvеl»:
“Гавораць, што сапраўдныя сябры пазнаюцца ў бядзе. А мне здаецца, што не толькi сябры, але i добрыя людзi… Ёсць яны i ў Беларусi, i ў Афрыцы, i ў ЗША — ды, напэўна, у кожнай краiне… У большасцi сваёй амерыканцы — народ дабразычлiвы, яны з разуменнем i павагай ставяцца да iншаземцаў.
Просты прыклад: аднойчы мы з сябрам шукалi працу ў незнаёмым месцы i не заўважылi, як заблудзiлiся. Пачынаў накрапваць дождж… Мы ў разгубленасцi падышлi да першай сустрэчнай жанчыны, якая спяшалася дамоў, i на ламаным «iнглiш» растлумачылi ёй сiтуацыю. На гэта «ледзi» адказала, каб мы iшлi ў бок прыпынку, адкуль нас забярэ аўтобус, якi яна выклiча, як толькi прыйдзе дадому. I напрыканцы сказала: «Прабачце, што зараз у Амерыцы дождж i вам даводзiцца мокнуць!..»
Мы з сябрам толькi ўсмiхнулiся, але ўсё ж пасунулiся да прыпынку. А праз хвiлiн 10 пад’ехаў пусцёхенькi аўтобус. Вадзiцель даставiў нас дадому абсалютна за «дзякуй». Вось i павер пасля гэтага, што ўсе амерыканцы — «кашалькi, набiтыя грашыма».
На працы вам заўсёды даходлiва растлумачаць вашы абавязкi, калi што не зразумееце, перапытвайцеся — нiхто «не пашле». Калi не ведаеце якога-небудзь слова на «iхняй» мове — растлумачаць на пальцах”.
Заўважце – на звычайную праяву гасьціннасьці малады беларус рэагуе, як на нейкае дзіва. І няўжо маладога чалавека нагэтулькі часта “пасылалі” ў роднай краіне, калі ён так радуецца й дзівіцца самой сытуацыі, калі “ніхто не пашле”?
А на заканчэньне — навіны “спорту”. Пасьля чарговага пройгрышу “Шахцёра” ад менскага “Дынама” ў чэмпіянаце краіны галоўны трэнэр гарнякоў Юры Вяргейчык шчыра падзяліўся сваёю галоўнаю праблемай з газэтай “Беларускі Час”.
“В Солигорске и так некому играть. И вообще, я не должен был это говорить, но просто уже надоело. Когда один напивается, другой напивается, третий… Все время скрываешь! А все думают, что проблемы – только от тренера. Нет, не от тренера. В команде сейчас семь хороших футболистов. И если они откажутся играть, то мы все будем бороться за выживание. И никто не поймет, как такое может случиться с солигорским «Шахтером».
Для тых, хто не цікавіцца футболам, нагадаю, што салігорскі “Шахцёр” – каманда, якая летась прэтэндавала на золата чэмпіянату. Што робіцца ў астатніх клюбах Беларусі – можна толькі здагадвацца. Галоўнае, каб не калоліся. І не пасылалі трэнэра з дапамогай камбінацыі пальцаў.