Па якім маршруце пройдзе Чарнобыльскі Шлях?
У Менску прайшоў вялікі дударскі фэст. На мой погляд, гэта ня проста так сабе канцэрцік, які можна й не заўважыць. На фоне бясконцых беларускіх паразаў – зачыняюцца школы, газэты, суполкі – гэта радасная і пераможная навіна. Вам ня толькі псыхоляг, але й звычайны чалавек са здаровым сэнсам скажа, што перамогі ды радасьці ў жыцьці абавязкова патрэбныя. Інакш можна адчаяцца і папсавацца ў розуме ад бедаў. Дык вось, 20 гадоў назад пра дуду можна было толькі ў кніжцы прачытаць, а сёньня дзясяткі майстроў іх вырабляюць, дзясяткі музыкаў граюць на тых дудах. Граюць і аўтэнтычную музыку, і мадэрновую. Сустракаюць гасьцей-дудароў з усяго сьвету. І нашых дудароў ва ўсім сьвеце зь цікавасьцю сустракаюць. Засталося журналістам дапамагчы замацаваць гэтую дударскую перамогу. Хацелася б, каб дуда часьцей гучала на нашым радыё ды пра дудароў часьцей распавядалі. Можа я няўважліва слухаў, аднак рэпартаж пра дударскі фэст пачуў толькі на Радыё Свабода.
Моўная заўвага. 24 красавіка ў аглядзе “Званкоў на Свабоду” Галіна Абакунчык цытуе слухачоў: “У сваіх SMS-ках слухачы пытаюцца, па якому маршруту пройдзе Чарнобыльскі Шлях?” Слухачы маглі так і напісаць – па якому маршруту. Але правільна па-беларуску сказаць – па якім маршруце пройдзе Чарнобыльскі Шлях?
May 8, 2007 у 23:28
Niadauna na Polskim radyjo byu 10-chvilinny ahliad z hetaj imprezy