“Публіка разьняволілася на ўсе сто”

альбо Зноў пра камфорт у прыбіральнях

“Сіла зямлі, цi Як iншаземцу зарабiць грошы ў Беларусi”. Так называецца артыкул у газэце “Звязда” пра чалавека незвычайнага, калі не сказаць фантастычнага. Мяркуйце самі.

“Эмiл Енеў усё жыццё пражыў у Балгарыi, там нарадзiўся, вырас, жанiўся. Невядома, як бы склаўся яго лёс, калi б Эмiл не наведаў Беларусь. Маючы спецыяльнасць «механiзацыя сельскай гаспадаркi», ён найперш i звярнуў увагу на нашу вёску…

…Енеў атрымаў у арэнду дзве адсталыя гаспадаркi ў Клецкiм раёне. На iх базе было створана замежнае вытворчае сельскагаспадарчае прыватнае ўнiтарнае прадпрыемства «Налiбокi—Нёман».

Варта прызнаць, што, каб узяць усе праблемы былых сельгаскааператываў з даўгамi ў 1 мiльярд 700 мiльёнаў рублёў, трэба было мець смеласць.

Я прыехаў сюды працаваць i зарабляць грошы. Самае важнае — ведаць, як павiнна быць i як можна зрабiць. Я задаю сабе пытанне: «Чаму ў палякаў сабекошт мяса ўдвая меншы, чым у нас? Чаго ў беларусаў не хапае, каб нашу прадукцыю зрабiць канкурэнтаздольнай?» Нам неабходна зразумець, што вёска ўтрымлiвае горад i вясковец заслугоўвае лепшай долi. А жыццё ў вёсцы па ўсiх параметрах яшчэ саступае гораду, — заявiў Эмiл(…)

Якiх паказчыкаў удалося дасягнуць балгарыну Эмiлу Еневу на клецкiх палетках за тры гады работы? Раней свiнаркi атрымлiвалi па 60 тысяч, а сёння зарплата ў iх, як i ў даярак, вырасла да 600 тысяч у месяц (за тры гады ў дзесяць разоў) i стала самай высокай у Клецкiм раёне”.

Сапраўды, навошта ехаць па грошы ў Амэрыку ці Эўразьвяз, дзе ўсе больш-менш прыбытковыя месцы даўно разьмеркаваныя. Беларусь – вось дзе кландайк для прадпрымальніка. Колькі ў нас закінутых кароўнікаў, разваленых клюбаў ды занядбаных палеткаў! Хопіць і на баўгараў, і на французаў зь немцамі. Шкада, што спадар Енеў не падзяліўся сваім сакрэтам – “як можна зарабіць”.

Вядома, горад Менск – самы чысты і добраўпарадкаваны горад у сьвеце. І плітачка ў дварох, і падсьветачка на фасадах. Але ёсьць адна праблема, вырашэньню якой падсьветка толькі замінае. У нашай эўрапейскай сталіцы, прабачце, вельмі нялёгка аблягчыцца. На гэта ў каторы раз зьвярнуў увагу “Вечерний Минск».

«С одной стороны, горожане жалуются на недостаток удобств и чистоты в бесплатных туалетах; с другой, их недовольство вызывает и плата (даже небольшая) за пользование общественным туалетом с обеспечением чистоты, порядка и необходимого сервиса. Тем не менее все признают, что хорошо, что этот элементарный сервис теперь предоставляется и в туалет войти приятно. Правда, все же многие, как замечено, предпочитают компромиссный вариант — заходят в те же кафе, рестораны, в доступные учреждения, пользуются их туалетами (особенно популярны у “левых” посетителей туалетные комнаты “МакДональдсов”, других ресторанов быстрого обслуживания). Психологически некоторых грузит, но… бесплатно, мол.

Проблема нехватки общественных туалетов знакома многим столицам. В Варшаве, к примеру, власти стремятся заинтересовать владельцев кафе, ресторанов, чтобы они разрешали туристам пользоваться их туалетами. В Москве, где дефицит туалетов гораздо больше, чем в Минске, в последнее время, если верить информации СМИ, стремятся от некогда считавшихся панацеей передвижных биотуалетов перейти к повсеместному строительству стационарных — комфортных и эстетично, по меркам столицы, отделанных, чуть ли не под “малахитовую шкатулку”.

Ня дай вам Бог, шаноўныя, сутыкнуцца з гэтай праблемай менавіта ў Менску. Бо ні ў якім маскоўскім кінатэатры, ні ў якой варшаўскай кавярні вам не перагародзяць шлях да фізіялягічнага выратаваньня. А галоўнае, нідзе на Захадзе вы не адчуеце сябе ў гэтай элемэнтарнай сытуацыі прыніжаным. Бо праблема ня ў колькасьці клязэтаў, а ў цывілізаванасьці нацыі.

А «Беларусь сегодня» публікуе радасныя водгукі ўдзельнікаў канцэрта «За независимую Беларусь».

”Ирина Дорофеева, певица:
– Для меня самое приятное впечатление от концерта — это когда на песне «Минск — город мой» люди стали петь вместе со мной…

Саша Немо, солист оркестра Михаила Финберга:
– Знаете, наш оркестр открывал концертную программу, и мы приехали на площадку около 10 часов утра. Вокруг — ни души. Даже засомневался в какой-то момент — а вдруг люди не придут? Но минут за двадцать до начала представления к сцене уже было не пробиться. Это очень приятно — видеть, как тысячи веселых, улыбающихся людей идут на концерт…”

Сярод гэтых тысяч вясёлых людзей была й мая знаёмая лекарка. Яна, як і яе калегі, ды ня толькі яе, падпісалі ў сваіх установах паперу, якая абавязвала іх быць там. Не выключаю, што ўсьміхацца й падпяваць іх таксама ласкава «папрасілі». Але адзін сьветлы момант у гэтым сьвяце, безумоўна, ёсьць. Усё ж слухачоў прывялі не пад канвоем унутраных войскаў.

Алесь Канюціч

Водгукаў на публікацыю ““Публіка разьняволілася на ўсе сто””: 61

  1. Zołak кажа:

    “Але адзін сьветлы момант у гэтым сьвяце, безумоўна, ёсьць”.

    Hety momant, IMO, najciamniejšy. Było b praściej apraŭdać hetych ludziej, kali b jany išli tudy pad kanvojem. A tak… Što ŭ im śvietłaha?

Пакінуць водгук

Каб пакінуць свой водгук, Вы павінныя падлучыцца.