Пытаньне тыдня

Які сцэнар сьвята Вы хацелі б бачыць 25 сакавіка? Пакідайце, калі ласка, Вашыя адказы ў камэнтарах.

Водгукаў на публікацыю “Пытаньне тыдня”: 63

  1. Андрэй кажа:

    12.00 Уся Кастрычніцкая плошча ачэпленая. Вакол яе сабраліся каля 2 тыс. чалавек
    12.30 Каля 3 тыс. дэманстрантаў скіроўваюцца ў бок пл. Свабоды.
    13.00 Людзі ідуць на праспэкт Машэрава
    14.00 У раёне пл.Незалежнасьці знаходзіцца каля 7 тыс. чалавек
    14.45 Непадалёк ад касьцёлу Сьв. Сымона й Алены ўсталяваны намёт
    15.00 Усталяваны яшчэ адзін намёт
    15.30 Дзесяцітысячнаму натоўпу ўдаецца заняць частку пл. Незалежнасьці
    16.00 На плошчы ўсталяваныя 8 намётаў
    16.30 На плошчы Незалежнасьці ўжо каля 20 тысячаў чалавек. Лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі
    17.00 30 тыс. дэманстрантаў, на плошчы новыя намёты
    18.00 Пяцідзесяцітысячны натоўп скандуе “Міліцыя з народам! Жыве Беларусь!”
    20.00 На пл. Незалежнасьці ідзе стотысячны мітынг. Зьявілася гукаўзмацняльная апаратура.
    20.30 На цэнтральных плошчах іншых буйных гарадоў адбываюцца мітынгі салідарнасьці з колькасьцю ўдзельнікаў ад адной тысячы да дзесяці.
    21.03 Вядучыя “Панарамы” пераходзяць на беларускую мову й выказваюць сваю салідарнасьць з новай Плошчай, пасьля гэтага эфір спыняецца.
    21.30 Удзельнікі мітынгу патрабуюць ад Канстытуцыйнага суду прызнаць А.Лукашэнку нелегітымным прэзыдэнтам і прызначыць новыя выбары. Абвешчаны агульнанацыянальны страйк.
    22.00 На плошчы ўжо каля пяцідзесяці намётаў і 70 тыс. чалавек
    22.37 Адноўлены эфір Першага тэлеканалу. У спэцвыпуску навінаў вядучыя кажуць, што па непацьверджаных зьвестках, А.Лукашэнка знаходзіцца ў аэрапорце Менск-2
    22.50 На пл. Незалежнасьці застаецца блізу 30 тыс. чалавек. Колькасьць намётаў павялічваецца.
    23.15 Міліцыя канчаткова пакідае плошчу. Начаваць застаюцца 20 тыс. чалавек.
    23.30 На ўсіх тэлеканалах таксама пачынаюць выходзяць спэцвыпускі навінаў з аб’ектыўнай інфармацыяй

  2. Саша кажа:

    Андрэй, где брал траву?

Пакінуць водгук

Каб пакінуць свой водгук, Вы павінныя падлучыцца.