Паляваньне на зубра “a la russie”
альбо Пра карысьць душэўнай гармоніі
За што трэба сказаць “дзякуй” дзяржаўнай прэсе, дык гэта за інфармаваньне насельніцтва пра палітычнага жыцьцё краіны. Нават крытыкуючы апазыцыю, штатны ідэоляг газэты “Рэспубліка” Яўген Росьцікаў вымушаны нагадваць электарату пра галоўнае беларускае сьвята.
“Вернувшиеся из-за океана Лебедько и Калякин на недавней пресс-конференции так ничего конкретного и не смогли сказать о предстоящем конгрессе — то ли он состоится в марте, то ли все-таки будет перенесен. Но «единый» не намерен безропотно ждать своей незавидной участи. В глубокой тайне он давно уже готовится нанести по своим конкурентам «смертельный удар». В ходе планируемого на 25 марта в Минске массового мероприятия его окружение предлагает провести так называемые «народные» выборы единого лидера. Это, по его мнению, «окончательно закрепит» бессрочную победу Милинкевича над политическими противниками и даст ему «широкие полномочия» для продолжения деятельности в качестве «единого представителя оппозиции, посредника между руководством страны и Западом».
Но вся проблема этих «деятелей» в том, что руководство Беларуси ни в каких посредниках в установлении деловых отношений как с Востоком, так и с Западом никогда не нуждалось и не нуждается. Тем более теперь, когда развитие этих отношений выходит на новый, деловой уровень”.
Дзякуй спадару Росьцікаву за адсутнасьць двукосьсяў у словах пра масавае мерапрыемства. Урокі мінулага году пайшлі на карысьць. А вось што аўтар мае на ўвазе, пішучы пра новы дзелавы ўзровень адносінаў паміж Беларусяй і Захадам, застаецца загадкай.
“Советская Беларуссия” надрукавала інтэрвію з дырэктарам выдавецтва “Беларусь” Аляксандрам Сталяровым. Прадукцыя гэтага выдавецтва, кнігі, прысьвечаныя спадчыне Напалеона Орды, двухтомнік з рэпрадукцыямі карцін Мастацкага музэя Беларусі, шыкоўныя фотаальбомы, прысьвечаныя розным беларускім рэгіёнам, – сапраўды будзе заўсёды запатрабаваная.
Аляксандар Сталяроў дзеліцца сваім уражаньнем ад наведаньня кніжнага кірмашу:
“На последней Минской международной выставке–ярмарке я нашел два российских издания, рассказывающих о царской охоте в Беловежской пуще. Шикарно изданные, что называется, в золоте. Но в них эта охота описывается как часть российской истории, информационно, даже с любованием. А вы представьте, какое за этим стоит варварство! Когда солдаты загоняют несчастных животных, а царская свита в полной безопасности из укрытий убивает зубров, оленей, лосей, кабанов, зайцев, волков — не брезговали ничем. Роль Беларуси показана как роль национальной окраины, существовавшей только для устройства таких варварских охот. У меня не поднялась бы рука купить такую книгу — и не потому, что она стоит 150 долларов, а потому, что там искажается наша история. Даже Беловежская пуща якобы была населена литовцами. Наша задача — бороться за историческую правду. Сегодня планируем издать серию книг о наших славных земляках, о тех, кто создавал и укреплял наше государство, кто работал на его славу, даже живя за пределами Беларуси. Имен очень много. И мы скрупулезно их разыскиваем, заказываем тексты серьезным авторам”.
Я сам на свае вочы ў Цэнтральнай кнігарні Масквы бачыў шыкоўна выдадзены фаліянт “Города России”. Сярод Углічаў і Таржкоў фігуравалі такія “расейскія” гарады, як Полацак і Берасьце. Тэксты таксама былі адпаведныя. Зь “літоўскімі ігамі” й “каталіцкімі інтрыгамі”. Цана, дзякуй Богу, немалая. Так што да нашага неабароненага чытача ня дойдзе.
“Народная газета” занепакоілася пытаньнем: якая літаратура патрэбная сёньня беларускаму чытачу? Дзеля пошуку адказу наладзіла круглы стол.
”Пятро ВАСЮЧЭНКА:
– Хачу выказаць глыбокi песiмiзм наконт прафесii пiсьменнiка ў XXI стагоддзi. Не толькi ў нашай краiне, за мяжой таксама пiсьменнiк вымушаны працаваць недзе апроч свайго рабочага стала: хто лекцыi чытае, хто бiзнесам займаецца. За даходы ад сваiх твораў жывуць толькi тыя, хто трапiў у струмень кнiжнага бiзнесу… Але ёсць i аптымiстычны бок лёсу пiсьменнiка. Калi пiсьменнiк чытае лекцыi, ён вывучае жыццё моладзi. Калi працуе ў банку, разбiраецца ў жыццi фiнансiстаў…
Вiктар ПРАЎДЗIН:
Не магу не пагадзiцца з Пятром Васiльевiчам: добры твор не напiшаш без ведання жыцця.
Алесь БАДАК:
Маюць рацыю ўсе, хто выказваўся па гэтым пытаннi. А на мой погляд, важна не тое, дзе працуе лiтаратар, i ўвогуле працуе ён цi не. Важна, каб у яго была душэўная гармонiя. Дайце яму волю вольную, плацiце грошы — толькi пiшы, але гэта яшчэ не гарантыя, што ён, нават пры наяўнасцi выключнага таленту, напiша выдатны твор…”
Ну, што тут дадаць? Могуць нашы пісьменьнікі сказаць, як стрэліць. Калі ж тая душэўная гармонія, пра якую кажа спадар Бадак, агорне большую частку членаў новастворанага Саюзу разам зь іхным правадыром Мікалаем Чаргінцом? Хай бы яны нічога не пісалі, нідзе б не выступалі, і ня лезьлі ў школьныя праграмы. За гэта можна было б ім і грошы плаціць. Якая карысьць была б для беларускай літаратуры ад такой душэўнай гармоніі!