Хто падкажа шлях перамен?
Агляд радыё
Хачу працягнуць дыскусію пра карэспандэнтаў радыё ў Беларусі і Эўропе. На мой погляд, карэспандэнтаў у Эўропе замала, адзін Дзікавіцкі на Радыё Свабода стараецца. Пасадзі ты ў Беларусі хоць сто карэспандэнтаў, якія навіны яны прынясуць? Што ўсё бесталкова і ўсё трэба мяняць. А вось у які бок мяняць, як мяняць – тут будзе неацэнны досьвед Літвы, Польшчы, іншых эўрапейскіх краінаў.
Нарэшце, я пачуў беларускую музыку! На Радыё Рацыя зьявіліся фальклёрныя перадачы Алега Хаменкі. Знайшлося там месца і аўтэнтычным бабулям і фольк-мадэрну. У добры шлях!
Моўная заўвага. 19 лютага на Эўрарадыё Віталь Малькевіч на поўным сур’ёзе чытаў навіны і паведаміў, што цяпер “у беларускія вёскі будзе прыяжджаць бібліёбус”. Можна ж было сказаць “бібліятэчны аўтобус”, “вандроўная бібліятэка”, “бібліятэка на колах”. А цяпер уяўляю сабе, як гэта расшыфруюць вясковыя мужыкі і як давядзецца ад сораму чырванець бібліятэкаркам.
February 22, 2007 у 13:25
І гэтак жа можна сказаць пра замежных карэспандэнтаў. Што яны могуць распавесьці? У нейкай там Варшаве, а ня ў родным Салігорску, адбылася чарговая акцыя салідарнасьці?
February 23, 2007 у 11:10
На самой справе чарговыя акцыі салідарнасьці не хвалююць.
паглядзі тэмы на якія робіць для расейскай свабоды той самы Дзікавіцкі, і параўнай іх з тэмамі на якія ён бухціць у беларускім эфіры.
Не хвалюе нікога тая садідарнасьць. Тым больш, што яе няма. Хвалюе праблема рэнавацыі жыльлёвага фонду ў Эстоніі і спецыфіка працы фэрмерскіх рынкаў у Латвіі (ці ЗША).
February 23, 2007 у 14:04
А па-мойму, маладзёвая аўдыторыя якраз пра бібліёбус з цікавасцю паслухае.