НАРОДЖАНЫЯ ЦЕЛААХОЎНІКАМІ

АЛЬБО “У ДЗЕВАК, ЯК У МАІ, НЕ ПАПРОСІШ”

Агляд друку

Напярэдадні Дня чэкіста газэта “7 Дней” зьмясьціла захапляльную гутарку з генэрал-маёрам КГБ Валерыем Вялічкам, былым начальнікам штаба ўрадавай аховы. Ён прачыніў таямніцы свайго рамяства. 

“ – … Откуда берутся охранники?
Клановая преемственность есть везде: в балете, театре, спорте… В том числе и в охране. В 9-е управление КГБ СССР  приходили те, чьи деды охраняли Сталина, отцы – Хрущева и Брежнева. Под моим началом работало много потомственных охранников. Так что в некотором смысле телохранителями рождаются. Система подбора кадров на эту службу во всех странах, по сути, одинакова. Охранник подбирается под шефа… Охранник – это и телохранитель, и мамка, и нянька.

Если шеф любит охоту, значит, охранник должен уметь и тушку разделать, и шашлык приготовить. Поэтому со временем служебные отношения между начальником и подчиненным перерастают в дружеские. И тот, кто призван защищать тело, становится вдруг ближайшим советником.

— Вы написали книгу, где проанализировали развитие правительственной охраны от Ивана Грозного до Горбачева. Кто, на ваш взгляд, из глав российско-советского государства охранялся наиболее трепетно и эффективно?
– Я считаю, что таковыми были Николай II и Сталин”.

Калі Лукашэнку ахоўваюць гэтак жа “трепетно”, як Мікалая другога і Сталіна, дык яму можна толькі паспачуваць. Бо Мікалая лепш бы ўвогуле не ахоўвалі чэкісты – глядзіш, і ўратаваўся б разам зь сям’ёй. І Сталіна ад дачаснай сьмерці спэцслужбы на чале зь Берыем, мякка кажучы, не ўратавалі. Зрэшты, як вынікае з тэксту, галоўная задача ахоўніка – быць нянькай і мамкай. Спадзяюся, галоўны дарадца кіраўніка дзяржавы можа і ў хакей згуляць, і на баяне мяхі парваць і вершык Быкава на нач прачытаць.

А “Советской Белоруссии” ўдалося ўзяць інтэрвію ў самага любімага пісьменьніка цяперашняй улады Мікалая Чаргінца. Напярэдадні зьезду пісьменьнікаў Беларусі Чаргінец дзеліцца галоўнымі задачамі і плянамі свайго, так бы мовіць, творчага саюзу.

“За последнее десятилетие произошел спад в белорусской литературе. Нет ни новых имен, ни новых литературных явлений. Умерли Максим Танк, Янка Брыль, Василь Быков, Иван Шамякин, а новых имен, которые могли бы достойно звучать в мировом масштабе, нет. При этом часть писателей занялась не своим делом – политикой. И мы хотим восполнить этот пробел, нельзя же не замечать новые ростки таланта. Есть и маститые писатели, которых раньше не «пущали», например, поэт Анатолий Аврутин, он признан одним из лучших русскоязычных поэтов в России, получили там признание. А в Беларуси его ни разу не издавали. Или писатель Георгий Марчук. Ему 30 декабря исполняется 60 лет. По-настоящему он так и не реализовал свой талант – не потому, что плохой писатель, а потому, что прежний Союз писателей никого не видел, кроме себя. Наша задача – помочь таким людям путем реальной поддержки их таланта”.

Во як, спадарства! Няма ў нас новых імёнаў. Але засталіся пасьля Быкава з Брылём толькі тры волаты – Аўруцін, Марчук і Чаргінец. Цікава, а ці памятае заступнік за беларускую літаратуру, што ў свой час ні Шамякін, ні Брыль, ні Навуменка не пажадалі пакідаць законны Саюз пісьменьнікаў і ўдзельнічаць у расколе? І што менавіта ў Саюзе беларускіх пісьменьнікаў застаюцца Барадулін, Гілевіч, іншыя клясыкі беларускай (а не рускамоўнай) паэзіі?

Пра тых, каму Чаргінец зьбіраецца дапамагаць станавіцца на ногі, можна прачытаць у “Звяздзе”, у артыкуле паэта Вячаслава Дашкевіча.

“Дзякуючы прафесiйнаму адбору прыстойныя выданнi абы-што не друкуюць. Непакоiць iншае. Нашэсце «самапальных» творцаў. Яны выдаюць сваю пiсанiну не толькi за ўласныя грошы, але вельмi часта знаходзяць спонсараў сярод паасобных кiраўнiкоў дзяржаўных устаноў i прадпрыемстваў. «У правiнцыi, — пiша С. Грышкевiч («ЛiМ», 8 снежня г.г.), — графаманаў больш, чым камароў на ўрадлiвых палескiх балотах… Вось, скажам, берасцейскi паэт-«самародак» з членскiм бiлетам С. за два апошнiя гады выдаў дзве шыкоўна аформленыя кнiгi альбомнага фармату агульным накладам звыш 10 тысяч (!) асобнiкаў. Удалы камерцыйны праект С. аформiў у выглядзе лiрычна-вытворчых паэм пра двух мясцовых старшынь сельскагаспадарчай нiвы. Выдаў — ну i добра. Але навошта аўтару трубiць па ўсёй вобласцi аб годным мастацкiм узроўнi таго, што назваць лiтаратурай нельга пры ўсiм жаданнi, i «запiхваць» праз абласную «вертыкаль» сваю «каштоўную» прадукцыю ў бiблiятэкi?”…

А што ў сталiцы? Радкi з кнiгi вершаў, выдадзенай «Беллiтфондам» у 2006 годзе: «Зноў прыйшла ды ў госцi восень, У дзевак, як у маi, не папросiш, падмаўляй — не падмаўляй, Бывай любоў, чароўны май”… …Думаю, што варта стварыць пры двух (менавiта двух — для пошукаў згоды i паразумення!) дзеючых Саюзах пiсьменнiкаў Камiсiю па этыцы, якая б стрымлiвала прыём у Саюзы апантаных «лiтаратурай» людзей. Экспертныя заключэннi камiсii сталi б сiтам i пры рассылцы падобных «шэдэўраў» у бiблiятэкi рэспублiкi”.

Нават чытаць такое няёмка. Я не пра цытаты, а пра душэўныя кіданьні Вячаслава Дашкевіча. Здаецца, дарослы чалавек, а простых рэчаў не разумее. Можа, яму растлумачыў бы нехта на ўнутранай камісіі па этыцы, што “у дзевак, як у маі…” – гэта паэзія. А “Магутны Божа”, напрыклад – гэта палітыка.

Алесь Канюціч  

Пакінуць водгук

Каб пакінуць свой водгук, Вы павінныя падлучыцца.