Што зрабіў Вінцук Вячорка?

АЛЬБО КАЗАНЬ – СТАЛІЦА ТАТАРСТАНУ

Агляд радыё

На мінулым тыдні Лукашэнка чыстасардэчна прызнаўся – у фальсыфікацыі выбараў. Гэта ня важна, на чыю карысьць была фальсыфікацыя, галоўнае, што яна была. Тут жа ягоны палітычны апанэнт Вінцук Вячорка заявіў, што падасьць скаргу на парушэньне закону ў бліжэйшы панядзелак, 27 лістапада. Пра гэта паведамілі ўсе радыёстанцыі. Прайшоў і панядзелак, і аўторак. А па радыё нічога не чуваць. Ці падаў Вячорка скаргу, ці не падаў. Калі не падаў – чаму?

Ад панядзелка Радыё Свабода пачало паўтараць у ранішнім этэры начную праграму мінулага вечара, і дырэктар радыё, спадар Лукашук папрасіў слухачоў адгукнуцца – ці варта гэта рабіць? Мой асабісты водгук – варта. Бо праграма цікавая, як назвалі яе самі стваральнікі, пазытыўная. З чалавечым абліччам. Адзіная заўвага. Калі вядоўцы Знаткевіч і Караткевіч заканчваюць гутарку з госьцем у простым этэры, любяць яны зьбянтэжыць гэтага госьця раптоўнымі пытаньнямі: А ці карыстаецеся інтэрнэтам? А якую кніжку прачыталі? А што рабілі да 1917 году?.. Госьць не чакае допыту з прыстрасьцем, і яго адказы, як правіла, выходзяць скамечаныя й недарэчныя.

А цяпер – асабісты зварот да Каці Золатавай з Эўрапейскага Радыё. Каця, золатка, зьвярніце ўвагу на націскі. Вы прамовілі: “Папа Рымскі казаў казАнь”. Казань – гэта сталіца Татарстану… А ў бажніцы сьвятар кажа кАзань або казАньне.

Сяржук Вітушка

Водгукаў на публікацыю “Што зрабіў Вінцук Вячорка?”: 54

  1. olmah кажа:

    Дзякуй! Мая любімая рубрыка ў газэце. Пішыце яшчэ ;)

Пакінуць водгук

Каб пакінуць свой водгук, Вы павінныя падлучыцца.