СТАБІЛЬНАСЬЦЬ У ЦАНЕ
АЛЬБО “ВОСЬ БЫ МНЕ 18 ТЫСЯЧ ГАТОЎКАЙ”
Агляд друку
Публіцыст “Народнай газеты” Віктар Лешчанка адзначыў гадавіну расейскай Кастрычніцкай рэвалюцыі па-баявому. У вялікім артыкуле аўтар прымроіў нейкія паралелі паміж кастрычнікам 1917-га ў Пецярбургу і кастрычнікам 2006-га ў Бішкеку.
“Гром грянул как раз в прошедшие Октябрьские праздники. Президент Курманбек Бакиев предложил новый вариант Конституции, где не было ни слова об обещанной парламентской республике. Около 20 депутатов в ночь на 7 ноября созвали учредительное собрание и проголосовали за свой вариант основного закона. Утром страна проснулась, не зная, что наступило двоевластие…
Местные руководители заверяли, что ситуация под контролем. Международные же эксперты были не столь благодушны. По их мнению, назревший политический кризис “угрожает существованию всего государственного строя”…
Таджикистан через нечто похожее прошел. Гражданская война 90-х годов уже позади. В минувшие выходные здесь выбирали президента. На высокий пост претендовало пять кандидатов. Явка на выборы — свыше 90 процентов. За ныне действующего лидера проголосовало около 80 процентов избирателей. Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Эмомали Рахмонова с переизбранием.
Стабильность сегодня в особой цене”.
Што б дзе ні здарылася – ў Кыргызстане, у Грузіі, ці на Месяцы, высновы ў дзяржаўных аналітыкаў будуць аднолькавыя. Пра каштоўнасьць стабільнасьці і пра тое, як нам усім пашанцавала з правадыром. Вось толькі барані Бог каму ўсур’ёз паверыць у гэтую стабільнасьць. Як паверылі некалі многія ўкладчыкі Сбербанка СССР, вельмі стабільнай установы звышстабільнай дзяржавы.
Тым часам “Советская Белоруссия” рапартуе пра нечуваныя посьпехі ў будаўніцтве аграгарадкоў.
“За последние 10 лет сельское строительство, объемы которого в начале 90–х, образно выражаясь, сошли на нет, проделало тернистый путь от первых жилых домиков, возведенных по президентской программе, до обустройства агрогородков, начатого в прошлом году. Еще лет пять-шесть назад, когда государству приходилось экономить каждую копейку, жилье для крестьян строилось по принципу минимализма: примитивные проекты, маленькие комнатки, тесные сараи. Тем не менее и такие квартиры были желанными для сельских жителей, не имевших собственного угла. С подъемом экономики в стране Президент потребовал улучшить потребительские свойства деревенских усадеб. И они стали преображаться. Вместо прежних 17 — 18 тысяч долларов коттеджи стали стоить 40 — 50 тысяч у.е., но специалисты уверены, что именно качественная жилплощадь может возродить село и привлечь туда специалистов”.
Шмат я езьдзіў па роднай старонцы. І хоць бы раз пачуць добрае слова з вуснаў удзячных сялянаў, якіх ашчасьлівілі недаробленымі дамамі з кепскімі печкамі й катушкамі-сараямі, заміж таго, каб вылучыць крэдыт пад набыцьцё нармальнага дому. Якіх у вёсцы хапае звыш меры. Самая сакрамэнтальная фраза з вуснаў «шчасьліўчыкаў» гучыць так: «Вось бы мне тыя 18 тысяч гатоўкай. Я палац бы пабудаваў». Цяпер ім прыйдзецца прыкладаць больш фантазіі.
Але, нягледзячы на ўсе вясёлкавыя рапарты, існуе мова лічбаў. Больш простая і канкрэтная.
Дысанансам агульнаму сьвяточнаму настрою дзяржаўных газэт гучыць публікацыя ў «Звяздзе». Начальнiк аддзела дэмаграфiчных дасьледаваньняў НДI статыстыкi Мiнiстэрства статыстыкi Рэспублiкi Беларусь Вольга Філіпава прыводзіць наступныя лічбы.
“— У першую чаргу трэба зьвярнуць увагу на працягласьць жыцьця i сьмяротнасьць беларусаў. Устойлiвай тэндэнцыi павышэньня сярэдняй чаканай працягласьцi жыцьця ў Беларусi не назiраецца, зараз яна складае 75,1 года ў жанчын i 62,9 года — у мужчын (зьвесткі за 2005 год). Розьнiца ў 12 гадоў — проста ашаламляльная! Нi ў адной эканамiчна разьвiтай краiне сьвету не iснуе такога вялiкага разрыву ў сярэдняй чаканай працягласьцi жыцьця мужчынскага i жаночага насельнiцтва. Паказчык сьмяротнасьцi мужчын у працаздольным узросьце ў 4 разы перавышае паказчык сьмяротнасьцi жанчын у аналягiчным узросьце! А вяскоўцы жывуць менш, чым гараджане. Калi ў гараджан сярэдняя працягласьць жыцьця складае 70,5, то ў вяскоўцаў — 64,5 года. Нi ў адной эканамiчна разьвiтай краiне сьвету не iснуе такога вялiкага разрыву ў сярэдняй чаканай працягласьцi жыцьця гарадзкога i сельскага насельнiцтва. Сьмяротнасьць у вёсцы ў некалькi разоў вышэйшая, чым у горадзе. Спэцыялiсты тлумачаць гэты факт узроставым складам сельскага насельнiцтва, масавым распаўсюджваньнем сярод вяскоўцаў алькагалiзму, зьнясiльваючай працай у грамадзкай i ўласнай гаспадарцы, нiзкiм узроўнем дабрабыту, недастатковым разьвiцьцём на вёсцы сацыяльнай iнфраструктуры… Гаворачы пра больш высокую сьмяротнасьць у сельскай мясцовасьцi, трэба ўлiчваць i тыя абставiны, што калi ў горадзе на сёньня пэнсiянэрам зьяўляецца кожны пяты жыхар, то ў вёсцы — кожны трэцi…”
Можна ўзяць калькулятар і падлічыць, што будзе зь беларускай вёскай праз адно пакаленьне. Нічога страшнага не адбудзецца. У жывых і здаровых застануцца тыя, што гатовыя працаваць на сябе і браць адказнасьць за вялікую гаспадарку. А вось што будзе з тымі аграгарадкамі – гэта пытаньне.